цы: сукня, наякую пайшло пяцьдзесят локцяў залацістага аршанскага атласу... (У. Караткевіч - Ск., 10)...купіўмагістрат новаму містру сукна чырвонага сем локцяў і чвэрць на кунтуш і палатно на жупан і на порты дзесяць локцяў (У Арлоў. Міласць князя Гераніма - МКГ, 196). Ломберны, прым. Які мае дачыненне да ломбера - гульні ў карты. Граф гуляў у ломбернай зале з сябрамі ў віст (У Караткевіч — ТСБМ, III, 59). Лона [ст.-бел. лоно] н. Грудзі. Яна [Рагнеда] прачыналася; крывяныя палкія токі яшчэ білі ў лона і сэрца, але падманна — адна ляжала яна на сваім ложку ў цёмнай хаце... (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 71). // Грудзі ці чэрава як сімвал мацярынства, пяшчоты, ласкі. [Ляіда]: Прылажы хадзімне губы Тут, дзеў лоне рана, Што Эросам мне задана (Я. Купала. Эрос і Псіха - 36. тв., VII, 104). Лонка [польск.] ж. Луг. А я ведаю такія цудоўныя мясьціны: лес, рэчка, як люстэрка, лонка з краскамі... (М. Цэлеш. Пёрка й іншыя ХБ, 87). Лоўчы [ст.-бел. ловчии] м. Асоба, якая знаходзілася на службе пры двары (у баяр, памешчыкаў) і загадвала рознымі відамі лоўлі (паляваннем, рыбнай лоўляй), але пераважна псовым паляваннем. Прыйшлі рана, меўся лоўчы паляваць, ды штосьці з жонкай пабіліся, ці што, от так, яму было не да палявання (Ф. Багушэвіч. Палясоўшчык - Зан., 450). [Шалюта] 3 Дэмбіцкім Апанасам, лоўчым панскай пушчы. Праводзіў дыскурс ціха, каб з сяброўскай гушчы He чуў хто-небудзь іншы (В. Дунін-Марцінкевіч. 3-над Іслачы, або Лекі на сон - Тв., 391). - Мой бацька асочнікам служыўу княгіні, яго татары забілі, і дзядзька лоўчым служыць пры княгіні (В. Чаропка. Храм без Бога - Хр., 36)...прыехаў Мацееў дзядзька Карп Кузьмініч - лоўчы княгіні Настассі (там жа, 87). Некаторыя ж казалі, праўда, з асцярогаю, што паехаў князь са сваімі лоўчымі на бабровыя ловы (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 151). Яго [сокала] таксама падарылі Гедзіміну нямецкія паслы, але лоўчы аднойчы ў падарожжы недагледзеў, клетку ў фурманцы перавярнула, і малады сокал паламаў сабе крыло (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 342-343). Княжыч, хутчэй! - закрычаў лоўчы Драмак, спрабуючы спыніць каня, які ляцеў наперад, прадчуваючы схованку ад дажджу і шалёнага ветру (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 483). Княжыя лоўчыя наймалі людзей для загонаў; бондары з выгадай збывалі бочкі (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 222). - Польскіх [вёрстаў] гэта, лічы, дванаццаць, буркнуў лоўчы (У. Караткевіч. Зброя - 43, 165). Луб'я ж. Фасоль. [Салім:] - А вось луб'я - гэтую фасоль добра гатуюць толькі мае жанчыны! (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД
Дадатковыя словы
ловчйй, лубя
2 👁