дзікоў і аленяў, мядзведзяў і зубраў на паляны, каб везці іх на велікакняскае вяселле (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 450). Цяпер ніхто нават асабліва не цікавіцца ловамі. Ну, злавілі, і добра (У. Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі - ЗБК, 58). II перан. Заляцанне да жанчыны. Жартуе дзед: - А пан марцовы Сядзіць ні мёртвы ні жывы, Цішэй вады, ніжэй травы. Iўжо не ходзіць больш на ловы (Я. Колас. Рыбакова хата - 36. тв. у 12 т., VIII, 233). о Бабровы ловы - тое, што бабровы гоны (гл. гон). [Гедзімін] падабрэў на нас, жрацоў - аддаў галоўнаму храму дзесяць вёсак з бабровымі ловамі, сенажацямі і палямі, загадаў каб і з ягоных уладанняў прывозілі ў храмы мёд і воск для свечак (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 467). Лодзія ж. Веславое судна...лежачы на ложку, сярод белых фіранак, што ўздымаліся ветразямі бачаных ёю [Жывенаю] толькі ў кнігах лодзій, успамінала сваё кароткае шаснаццацігадовае жыццё і людзей, што ўваходзілі ў яго то светла і радасна, то трывожна і загадкава... (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 30). Ехалі і ехалі ў стольны горад фурманкі і абозы, плылі па Нёмане стругі і лодзіі, перагружаліся ў Гародні і Валкавыйску (там жа, 299)...бывае, толькі заплюшчыць вочы [княгіня] - і зноў чуйна слухае, як з шалясценнем дрэваў, скрыгатаннем лодзій на Дзвіне, галасамі вартавых плыве ноч над Віцьбескам (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 544). Ложа [ст.-бел. ложа, ложё\ н. Пасцель. Ён [князь] ляжаў на мулкіх дошках свайго паходнага ложа (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 264). Локаць [ст.-бел. локоть, локоть] м. Старажытная мера даўжыні тканіны, зямлі, некаторых прадметаў, якая вызначалася даўжынёй рукі ад лакцявога выгіну да канца сярэдняга ці вялікага пальца, раўнялася прыблізна 0,5 м (38-46 см). 1 будуй скарэй сабе Велізарны карабель: Даўжынёю трыста локцяў, Пяцьдзесят шырачыні, Вышыні так локцяў трыццаць, Кабуім ты мог змясціцца, 1 нявесткі, і сыны (К. Крапіва. Біблія - 36. тв., I, 301). Ў канчатку Губку [палатна] адаткалі. Губку не малую: Локці два без мала! (Я. Купала. Тканне намёткі - 36. тв., I, 212). Браціла не бачыў тэўтона, які стаяў, дыхаўусяго за два ці тры локці ад яго (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 13). Ланцуг быў кароткі, усяго 3-4 локці (Л. Дайнека. След ваўкалака - МКВ, 330). Андрэй, здавалася, увесь гарэў — з-за расшпіленай кашулі бачна было, як хадзіў у яго па шыі адамавы яблык, калі ён трымаў драўлянае мярыла ў чатыры смаленскія локці (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 411). Лабановіч пераступіў высокі, амаль на локаць, парог і спыніўся каля дзвярэй (Я. Колас - Ск., 10). Яна была ў сярэдневяковай жаночай вопрат
2 👁