ці абапал ля падпругі Падтрымліваюць героя ўліўрэях слугі (В. ДунінМарцінкевіч. 3-над Іслачы, або Лекі на сон - Тв., 396). 2. Багата расшытае золатам і срэбрам форменнае адзенне прыдворнага. Ліхаімца [руск.] м. Ліхвяр, хабарнік. Здзірач, працэнтнік, ліхаімца - Ў мяне такі не чалавек (Я. Купала. Мой пагляд і мэта 36. тв., II, 166). Ліхвяр м. Той, хто даваў грошы пад вялікія працэнты; растаўшчык. Вось ліхвяр, што кублы мае Поўны золатам набіты, Блізкіх, дальшых абірае, Век працэнтамі не сыты (В. Дунін-Марцінкевіч. Залёты - Тв., 137). Ліхтарня ж. Ліхтар. Цень ад ліхтарняў мой ўсё то даўжэй, то карацей Выцягваўся, дваіўся, то зусім дзесь гінуў (Я. Купала. На вуліцы - 36. тв„ III, 293). Ліхтаршчык м. Той, хто наглядае за дзейнасцю і спраўнасцю ліхтароў. Дворнік пакінуў браму адпёртаю і пайшоў спачываць пасля бяссонай ночы. Ліхтаршчык тушыў ліхтары (Ц. Гартны - ТСБМ, III, 54). 3 прыслугі выбралі свечнікаў, ліхтаршчыкаў (I. Шамякін. Вялікая княгіня - ВК, 45). Ліцадзей м. 1. Акцёр. За іміўваўсю беглі астатнія ліцадзеіў разнастайных вопратках (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 48). Had вуліцай стаяў такі крык, што яго пачулі нават ліцадзеі за мурамі (там жа, 51). 2. Тое, што прытворнік. Ліцвяк м. (разм.). Літовец. Ляжала праз Нёман кладка, Па ёй з адной Стараны йшоў Паляк, А з другой - шоў Ліцвяк (Я. Купала. Лякарства 36. тв., II, 98). Ліцытацыя ж. Аўкцыён. Бартак зажурыўся, як за сцяну заваліўся: палавіну маёнтка Бартачыха адабрала, а другую прадала з ліцытацыі за даўгі (Ф. Багушэвіч. Тралялёначка - Зан., 448). Ловы [ст.-бел. ловы - 1. Паляванне. 2. Паляўнічыя рыбалоўныя ўгоддзі. 3. Феадальная павіннасць] мн. Паляванне (першапачаткова без агнястрэльнай і халоднай зороі). I Якаў застаўся - нагу падламаў, за собалем на ловах бегаючы (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 108). - Мой на ловы выбраўся, — гаворыць Рута, каб нешта сказаць. — He сядзіцца яму (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 115). Мой дзед ездзіў на ловы ўжо з беркутам, а бацька, удасканаліўшы промысел продкаў, акрамя беркута, меў ганчака (Я. Васілёнак —ТСБМ, III, 57). Ды і князь болей любіць ловы, танцы і вясёлыя вячэры, чымся навуку (В. Іпатава. Чорная княгіня - MX, 252)...рукі ў паляўнічых, якія ледзь не начавалі на ловах, ажно распухлі ад стрэл, якімі яны клалі
Дадатковыя словы
зброі
2 👁