Кастусь:] - А жыхары, якія называюць сябе ліцвінамі, а свой край Літвою? (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 302). [Кастусь:] - Ды і хіба не ўсё адно, калі я сам лічу сябе «ліцвінам», беларусам, тутэйшым — назавіце гэта, як хочаце. Хіба не усё адно калі дома ў мяне гавораць мужыцкай гаворкай (там жа, 308). 3 чаго ўсё пачалося? I на якім вітку гэтых падзей ён, літвін Грынявіцкі? (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага - Н, 182). [Барыс:] - Mae крывічане дый твае [літоўскага мацара] літвіны Памяшалісь, маўляў адных бацькоў сыны. Прыйшлі ж ты мне помач у такім няшчасці, Збаў жа прыяцеля ад ліхой напасці! (В. Дунін-Марцінкевіч. Травіца брат-сястрыца - Тв., 339). «Як бжыдка мешкаюць ліцвіне!» (Ян Чачот. Віншаванне з аказіі імянін філамата Юзэфа Яжоўскага - Зан., 23). Літвінка, ж. да літвін (тут у III знач.). Я ад прадзедаў літвінка, Ружашчокая дзяўчынка, Хоць да поту я працую, Я ніколі не смуткую (В. Дунін-Марцінкевіч. Літвінка - Тв., 411). Літня ж. Рудня, рудніца: невялікі завод, дзе выплаўлялі жалеза, медзь, чыгун...паўстанца Кастуся Каліноўскага ўрахумілі закінутыя дзьве літні, у якіх выраблялася зороя для ix (М. Цэлеш. Першыя цаглінкі - ХБ, 210). Літоўскі, прым. Беларускі. He, цяпер і я не хацеў бы быць ні валом, ні канём, ні якой іншай рэччу літоўскага гаспадара! (Ф. Багушэвіч. Яну Карловічу - Тв., 202). Літэратура ж. Літаратура. 1 тыя людзі з нашаго краю, якія пісалі па расійску або па польску і нажылі сабе славу у памяненых літэратурах, ні маглі выкараніць у сябе духу беларускай зямлі, каторы жыу у іх сэрцах (3. Бядуля. Жыды на Беларусі: Бытавыя штрыхі - Ж, 16). Ліўр [фр. livre ад лац. libra - фунт] м. 1. Сярэбраная манета ў сярэдневяковай Францыі. - Калі nana Ян XXII казаў, што за забойства бацькі.. чалавек плаціць у канцылярыю 17 ліўраў і 4 су, а забіўшы біскупа 131 ліўр і 14 су; ён не казаў гэтым, што можна забіваць бацьку ці біскупаў, a проста паказаў цёмнаму народу ў адзіна зразумелы для яго спосаб, што такое людзі плоці, хаця б і самыя дарагія, і што такое людзі духу, людзі вышэйшай ідэі (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 294). // Грашовая адзінка ў Францыі да ўвядзення франка (1799 г.), роўная 240 дэнье. 2. Даўнейшая французская мера вагі, роўная 1/2 кг. Ліўрэя ж. 1. Форменная вопратка для лакеяў, фурманаў, службоўцаў, часам з гербам гаспадара на галунах. Панскія лёкаі, гайдукі ў ліўрэях з вышыванымі гербамі пана Вашамірскага, пад камандаю бравага стольніка, усё насілі на стол (3. Бядуля. Салавей - Выбр. тв., 87). 1 каб не скінуў [конь] пана дзесьціў полі чыстым. Для большай пэўнас
Дадатковыя словы
зброя
3 👁