ліва ў творах сцэнічных (Я. Купала. «Залёты», аперэтка Вінцука Дуніна-Марцінкевіча - 36. тв., VII, 217). Літарэя ж. Старажытны тайнапіс, калі да кожнай літары падбіралі пару і пісалі замест адной літары іншую. о Літарэя за адной пячаткай - самы найпрасцейшы тайнапіс, які не патрабаваў шыфру, словы пісаліся злітна (усіх «пячатак» было сем). Гэта была «літарэя за адной пячаткай», старажытны беларускі тайнапіс. Магдаліна пісала ім спрытна і хутка (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 201). Літаўры [ад гр. (ро)іу - многа і taurea - барабан] мн. Старажытны меморанны ўдарны музычны інструмент накшталт барабана. Так грозны маскоўскі цар шчыра дзяліў між нявольнікаў дары, Пад гікі прыдворных упыраў, пад водгулле трубаў, літаўраў (Я. Купала. Царскія дары - 36. тв., IV, 140). 0 Біць у літаўры - празмерна хваліцца чым.-н. Нічога за год мы не зрабілі, — гледзячы на Віктара разумнымі шэрымі вачыма, гаварыў інжынер. -1, як кажуць, няма чаго біць у літаўры, выхваляцца (М. Дайнека. Урокі жыцця - ЭСФ, 52). Літвакі мн. Беларускія жыды. Цяпер яны [беларускія жыды] рожнюцца ад усіх другіх жыдоў, і іх па усяму сьвету называюць: «літвакамі» (3. Бядуля. Жыды на Беларусі: Бытавыя штрыхі - Ж, 17). Літвін і ліцвін [ст.-бел. литвинь - 1. Прадстаўнік этнічнай Літвы. 2. Жыхар Вялікага княства Літоўскага] м. 1. Жыхар Вялікага княства Літоўскага. Але свайго было ім [татарам] мала, яны зладжанай, шалёнай зграяй насоўваліся на далёкі край ліцвінаў, на княства (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 593). Лічылі і маршалак, і паны-рада, і ваяводы - ды бывала, што і пралічваліся, і памылкі тыя дорага абыходзіліся ліцвінам (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 370). // Воін беларускалітоўскага войска. Сто гадоў быў Кіеў пад татарскім прыгнётам, а прыйшлі літвіны - скончыўся гэты прыгнёт (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 214). // Прадстаўнік старой знаці ў Вялікім княстве Літоўскім. Многія з паноў мелі за гэта на князя крыўду, многія потым крычалі: «Нам, літеінам, меншая пашана, чым гэтым татарам Глінскім» (В. Чаропка. Храм без Бога - Хр., 99). 2. Літовец. Слаўны Гедымін, Князь Літвы - літвін, Душа чынная, Многа лет таму, Ў гэтым жыў даму (Я. Купала. Замкавая гара - 36. тв., II, 322). Чытач, ты толькі не пужайся: Ліцвін і лях жывым застаўся (Я. Купала. Лякарства - 36. тв., II, 99). 3. Жыхар Віленскай, Гродзенскай або Мінскай губерняў (жыхара ж Віцебскай ці Магілёўскай губерні называлі беларусам). [Вежа:] -А заўтра наш... гм... Аўгуст... далучыць да Гродзенскай губерні Варшаву
Дадатковыя словы
лйтвйнь, мембранны
4 👁