Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Лілея ж., адрадз. Гарлачык. Дакончыў казку пра лілею 1 пра птушыну-песьняра (Я. Колас. Сымон Музыка - CM, 204). Распластаўійы шырокія далоні лістоў, ляніва пагойдваліся на вадзе лілеі («Звязда» ТСБМ, II, 45). [Хор]: Белая ў возеры лебедзь, Белая ў рэчцы лілея, Наша Лунянка бялейша, Снежнаю беляй бялее (Я. Купала. Урывак з драматычнай паэмы - 36. тв., VI, 172). Ліра [гр. lyrd\ ж. 1. Струнны смычковы інструмент тыпу лютні, віёлы, скрыпкі ў Заходняй Еўропе ў XV-XVIII стст. (быў вядомы на Беларусі з канца XVI да пачатку XVII ст., выйшаў з народнага ўжытку ў 1930-40-я гады). [Алесь:] - Знайду на гасцінцы магілёўскіх або мірскіх старцоў з лірамі - з імі рушу (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 12)...ўслед увайшоў у хату стары з лірай, укручанай у палатно, на адным плячы і з пустой торбай на другім (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 212). Грае-грае ліра старэцкая аб часох мінуўшчыны-старадаўшчыны (М. Гарэцкі. Роднае карэньня - Р, 56). А ў сьвяты вялікіе хмель-віно ў чарах пянілася, ігралі гусьлі-самагуды, пеялі старэцкіе ліры, стогн стаяў ад гоману людзкога і многа-чаго дзеялася (М. Гарэцкі. Лірные сьпевы - Р, 89). Ліра змірае ў спакою, Губіцца струнавы звон (Я. Купала. Жальцеся, грайкія струны... - 36. тв., II, 108). 2. Старажытны грэчаскі струнны шчыпковы інструмент. Лірнік м. Вандроўны беларускі музыка-пясняр, які акампанаваў сабе на ліры. Пры самай сцяне прытуліўся лірнік... Ен круціць корбу ліры і спявае (В. Вітка - ТСБМ, III, 49). - А нашто мне свая хата?-усміхнуўся стары. - Мы, лірнікі, жывем пакуль ходзім (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 212)...а які-небудзь стары лірнік будзе спяваць пра даўнія дні і славутых людзей (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 23—24). -..вашыя лірнікі сваімі казкамі багоў абваражыць могуць? — пытала багіня (В. Ластоўскі. Прывід - Тв., 12). [Сам]: Ходзіць сцежкай-пуцявінай Ад хаціны да хаціны Лірнік з лірай звонкаструннай (Я. Купала. Сон на кургане - 36. тв., VI, 136). Лірнік быў такі стары, што барада яму была не ў загану (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 266). А Сьляпцы-лірнікі. [Багіня:] -..вашы сьляпцы-лірнікі складалі багатырскія песьні і расьпявалі іх на трызнах і ваенных банкетах (В. Ластоўскі. Прывід —Тв., 12). Ліставацца незак. Перапісвацца. Да 1928 году яны ліставаліся, але пасьля лучнасьць абарвалася (М. Сяднёў. Раман Корзюк - К, № 7, 52). Літарацкі, прым. Літаратурны, звязаны з літаратурай, пісьменнікамі. Нават у сваіх [Марцінкевіча] літарацкіх працах гэта дзяльба панскіх ад мужыцкіх душ перасякае скрозь чырвонай нітачкай, асаб
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
4 👁
 ◀  / 658  ▶