Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
дабро дзесьці ў лёхах схавалі / прысягаіі святой сябе моцна звязалі (В. Дунін-Марцінкевіч. Люцынка, альбо Шведы на Літве - Тв., 329). Усе аднагалосна выказвалі, Што бібліятэка гэтая была тады схаваная, і сяньня ёсць недзе ў падземных полацкіх лёхах (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 81). Менавіта на чыстым двары пераважна размяійчаецца «склеп», або (на поўдні) «лёх» (У Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі - ЗБК, 35). [Песня Блуднага рыцара]: За тваю [Псіхі] чэсць Свой рыцарскі аддаці труд — Муры разрушыць і знішчыць лёх гэты, Й вянок з рож табе сплесць (Я. Купала. Эрос і Псіха - 36. тв., VII, 126). Лібар [ад польск. libra] м. Старая мера вагі паперы, прыкладна каля аднаго фунта (400 г). He дабіўшыся на сходзе ніякага скутку, мы распачалі працу ў іншым напрамку:..сабралі грошы і купілі некалькі лемантароў, пяць лібараў паперы і адчынілі школу (Я. Колас. Пісоўныя работы курсантаў слуцкіх настаўніцкіх курсаў - 36. тв. у 14 т., XI, 34). Лівонцы мн. Члены Лівонскага ордэна...там лівонцы, там прусакі, там венгры, татары, праўсіх трэба думаць (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд — ТЖ, 155). Першае паведамленне, кастрычніцкае: лівонцы разбілі буйны маскоўскі атрад (I. Шамякін. Вялікая княгіня - ВК, 152). Лівы мн. Племя фіна-угорскага паходжання, якое жыло на ўзбярэжжы Рыжскага заліва на поўнач ад Заходняй Дзвіны і ў ніжнім цячэнні ракі Гаўі, паўночным ўзбярэжжы Курземскага паўвострава (нашчадкамі гэтага племені з'яўляецца невялікая этнічная група ў ваколіцах Вентспілса (Латвія). Гэты націск занепакоіў прускія плямёны, земгалаў, латгалаў, ліваў, эстаў, аўкштайтаў, жамойцаў, яцвягаў, ён хвалюе Полацк і Ноўгарад (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ, 84). [На карце] бурштынавымі каменьчыкамі адзначаныя былі крэпасці і гарады не толькі Княства, але і суседзяў — ліваў, зямгалаў, ляхаў і, вядома, немцаў (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 519). Ліваў шмат, гэта так. Але ёсць розныя лівы. Ёсць вейналы і турайдскія лівы. Есць Каўпа, які верна служыць Рыму. I быў Ако, фанатычны вораг усяго тэўтонскага племені (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 192). Лік м. (высок.). Твар...вывешвалі Міндоўгавы выявы — конніка з узнятым мячом, а таксама агромністыя палотны з лікамі Спаса і Маткі Боскай (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 311). Н вобразн. Хмарка свой бледны лік, Дзе лунаў маладзік, Ціхавейна ўзняла (Я. Купала. Хмарка і маладзік - 36. тв., III, 92). Ліктар [лац. lictör] мн. У Старажытным Рыме - пачэсны вартавы, які суправаджаў вышэйшых магістратаў і насіў у руцэ фасцыю - пук звязаных галінак з сякерай у сярэдзіне, - як знакам годнасці магістрата. 3 відовішча надвячоркам У тэрмі схаваўся Святы кесар з ліктарамі (Я. Колас. Неафіты - 36. тв. у 14 т., X, 570). Юа
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца
7 👁
 ◀  / 658  ▶