Лёгіка ж. Логіка. I таму, паводле лёгікі, летапісную Нямігу трэба шукаць на поўначы ад Менску (М. Цэлеш. Летапісная Няміза і ейнае мейсца на мапе - ХБ, 220-221). - Тутака няма лёгікі (М. Цэлеш. «Янка сеяў - людзі жалі»- ХБ, 123). Лёзны [ст.-бел. лёзный, лиозный, люзный - вольны; польск. luzny ням. lose], прым. Вандроўны. - Бо той жа ноччу іх нейкія ліхія, лёзныя, вандроўныя іначай, людзі да смерці выбілі (У. Караткевіч. Чорны замак Алыпанскі - 43, 200). Лёзунг м. Лозунг. Ен [Кузьма] прайшоў па прыймовай залі. Агледзеў сьцены з партрэтамі й лёзунгамі (М. Цэлеш. «Янка сеяў — людзі жалі»-ХБ, 129). Лёкай м. Лакей. Лёкаі па-англійску выкацілі на тэрасу стол на кольцах, прыставілі яго да накрытага ўжо абедзеннага стала (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 48). Хацеў Сцёпка проста ў панскі дом ісці, ды лёкай спыніў: - Ты чаго тут, валацуга, цягаешся! (А. Якімовіч — ТСБМ, III, 41). — Што гэта па нагах такі холад ідзе? — здзівілася Агрыпіна. -А-а-а, пану старасту лёкаі спатрэбіліся, неможа за сабою зачыніць дзвярэй... (I. Гурскі - ТСБМ, III, 41). У гэты момант яны [сяброўкі] пачулі, як нейкі аграмадны экіпаж спыніўся ля ганка. Падхапіліся абедзве: бачаць — карэта, а ззаду яе — лёкай (Ян Баршчэўскі. Апавяданне сёмае. Вогненныя духі - Выбр. тв., 188). Лёкаі спрытна налівалі кілішкі, падавалі закускі (3. Бядуля. Салавей - Выбр. тв., 90). Лёкай у хвіліну прынёс келіх, які налілі поўна старавенгерскім віном (там жа, 97). П'юць [паны] заморскае віно - Для іх робіцца яно, I ім лёкаі слугуюць, Як тут водзіцца даўно (Я. Колас. Сымон Музыка - CM, 161). А во, глянь, лепей стань, Кланяйся здалёку: К табе аж пад парог Нясе чарку лёкай (Я. Купала. Аб мужыцкай долі - 36. тв., III, 102). Мець княжую ласку - значыць утхнуць у замак радню, бо толькі галоўны каморнік ведае, колькі лёкаяў, швачак, пральніц, нянек у палацы (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 392). Лёкайскі, прым. Лакейскі; які належыць лакею. Чорны свішча; з'яўляецца чалавекулёкайскім уборы (Я. Купала. Сон на кургане - 36. тв., VI, 73). Лён м. Мера зямлі. [Жрэц:] - А што бацька ці брат запярэчаць — то не страшна. Дам ім лішні лён зямлі, адсыплю жменю золата са скароніцы ці падару па мячу з земляў усходніх, і хутка забудуць яны сваю дзеўку... (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна- АД, 402). Лётнішча [польск.] н. Аэрадром. — Ня ведаю, дзе цяпер сям'я. Жыла тут недалёка, на лётнішчы (М. Цэлеш. «Янка сеяў - людзі жалі» - ХБ, 146). Лёха ж. і лёх м. Склеп, падзямелле. Айцец рытар і скаронік тутэйшых манахаў, баючыся на скарб з боку шведаў замахаў, Патаемна
Дадатковыя словы
зяўляецца, лйозный, пюць, скарбнік, скарбніцы, сямя, чалавекўлёкайскім
3 👁