круцяць (С. Ліхадзіеўскі -ТСБМ, III, 36). Ляпей жабрачы лёс, У рукі кій, за плечы торба; Ляпей страха нябёс, Бясконцы шлях і леры корба... (М. Цэлеш. Партыйны таварыш - ХБ, 73). Лесапілка [руск.] ж. Лесапільня, невялікі лесапільны завод. Млын вурчыць ды меле На муку зярно, Рэжа лесапілка За бярном бярно (Я. Купала. Над ракой Арэсай - 36. тв., V, 178). Лета [ст.-бел. лето - 1. Год. 2. Адрэзак часу ў некалькі гадоў. 3. Узрост, і інш.] н. Год. —Лета шэсць тысяч семсот дваццаць чацвёртае, - як па пісанаму адмалаціў Барыска (У. Арлоў. Дзень, калі ўпала страла - ПМЛ, 23). - Многая лета табе, князь, - пакланіўся Вячку перапісчык пергаменаў (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 31). Летапісец м. Складальнік летапісу. [Жывена:] - Нашы летапісцы таксама перапісваюць усе падзеі, каб пакінуць нашчадкам (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 185). Я даведаўся шмат цікавага і нават хацеў быў запісаць усё гэта на пергаменце, каб нашчадкі прачыталі пра той сапраўды гераічны час, але ж я не летапісец (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 366). // перан. Паэт, пісьменнік. Пад нашэпты пушчаў-бораў Пад напевы завірухаў Летапісец творыць творы (Я. Купала. Наш летапісец - 36. тв., IV, 115). Летнік [ст.-бел. летникь - лёгкая жаночая вопратка, паверх якой надзявалася верхняе адзенне] м. Лёгкі летні пінжак або жакетка. На.. [хлопцу] шэры, з абвіслымі штрыфелямі летнік; сіняя кепка-васьміклінка з кароценькім брылём (М. Ракітны — ТСБМ, III, 39). IКсюціна далоня на яе грудзях пад летнікам і душагрэйкай, напэўна, сцішыла 6 гэты шалёны галоп (I. Шамякін. Вялікая княгіня - ВК, 34). Леты і лэты [лац. laeti] мн. 1. Балтыйскае лета-літоўскае адгалінаванне індаеўрапейскай сям'і; продкі латышоў. Трэба запрасіць летаў на іх умовах, меркавала яна [Рагнеда], дамовіцца з літвой, з яцвягамі, на якіх цісне Уладзімір (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 68). - Я пачну пісаць хроніку тады, калі мы, людзі, што сцяной стаяць за Бога, возьмем пад божую ўладу, далучым да рымскай царквы ліваў і лэтаў, земгалаў і кураў, селаў і эстаў (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 197). - Ты ж з латгалаў, ці, як іх яшчэ называюць, лэтаў. Праўда, Генрых? (там жа, 197). 2. Тэрмін, якім рымляне называлі рассяляемых імі ў заходніх правінцыях у якасці землеўладальнікаў «варвараў» (апошнія часта прызываліся да ваеннай службы). 3. Паўсвабодны слой насельніцтва ў германскіх плямёнах, які займаў прамежкавае становішча паміж свабоднымі абшчыннікамі і рабамі, а ў працэсе феадалізацыі стаў састаўной часткай класа феадальназалежнага сялянства. 1 Оа Зак
Дадатковыя словы
летнйкь, сямі
4 👁