чы - 36. тв., IV, 317). У расейскім лемантары быў нейкі вершык «Кузнец», якога вучні мусілі навучыцца напамяць (М. Сяднёў. Раман Корзюк К, № 7, 52). [Брат Язэпа Крушынскага].. дастаў годнасць прафесара за складанне дзіцячага лемантара (3. Бядуля. Язэп Крушынскі - 36. тв. у 5 т., V, 88)...ведаю, што ў астатні свой дзень друкаваў ён лемантар на роднай мове, калі ворагі былі ўжо на вуліцах места, і астатні раз убачыў сонца, баронячы на парозе друкарні кнігі (У. Арлоў. Маналог святога Пётры - ПМЛ, 10). Наймалі вучыць лемантар з дзецьмі фабрычнага канторшчыка (У Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага - Н, 77). — 3 лемантара, пляменнічак, бачу, вырас, як з кароткіх портак (там жа, 63). Лемантарык м. Памянш.-ласк. да лемантар. Як маленькай я [дзіця] ў матулькі жыла, Як вішанька, у садочку цвіла, Цвіла, цвіла ды пацвітывала Лемантарык свой пачытывала (Я. Купала. Дзіцячае - 36. тв., IV, 221). Лен м. Зямельнае ўладанне, якое пажыццёва ўручалася васалу за ягоную службу. Мы адбяром яго лен, які ўручыла яму рыжская царква (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 254). Ленінскі, прым. 1. Які належыць У. I. Леніну. Нясіце ж [паэты]ленінскім заветам Свой шчыры песень вашых дар'. (Я. Купала. Прывет вам... - 36. тв., IV, 300). 2. Які створаны У. I. Леніным. Каб і апартуністы — Ці левы ён, ці правы - He мог прыносіць шкоды Для ленінскае справы!.. (Я. Купала. Ударніку- 36. тв., IV, 200). Ленны [ст.-бел. ленный], прым. Які мае адносіны да лена; васальны. Яны [рыцары] яшчэ нібыта строга прытрымліваліся сваіх франкскіх альбо нямецкіх парадкаў: так, зямля, ленны рыцарскі надзел пераходзілі па спадчынным праве толькі старэйшаму сыну, у той час як у знатных грэкаў — арантапулаў - зямля перадавалася пароўну дочкам і сынам (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 181). о Ленныя сцягі - сімвалы васальнай залежнасці. А там можна будзе ўручыць яму ленныя сцягі, дзверы на Дзвіну расчыняцца, і вецер на ёй падзьме толькі з захаду на ўсход — у адным кірунку (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 260). Лепа [ст.-бел. лепо], прысл. Належным чынам, добра. — Лепа ты зрабіў, вой, — сказаў Вячка, пад'ехаўшы да Халадка, які ў пяску адшароўваў ад крыві шырокі наканечнік кап'я (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 57). Лера ж. Даўнейшы народны беларускі струнны музычны інструмент з клавішамі і корбай; ліра. У спевы ўпляталіся рыпучыя галаслівыя гукі леры (Р. Мурашка - ТСБМ, III, 36). Рукі мерна корбу леры
Дадатковыя словы
капя, падехаўшы
3 👁