Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
ратушы, каб разам з канём не заблудзілася яна ў вузкіх вулачках гэтага вялікага, багатага горада - некалі фарпоста рымскіх легіянераў, ад якіх застаўся Патрыцыянскі квартал і стадыён, амаль ужо разбураны (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 124). Каля каменнай брамы група польскіх легіянераў ставіла кулямёт (Я. Рамановіч ТСБМ, III, 29). Казалі, легіянеры не толькі непераможныя воі, а ладныя кавалеры (А. Карпюк. Белая дама- БД, 296). Яго [Сяргея] вайсковы атрад спяшыць уздагонку за польскімі легіянерамі, імчыць па пясчаных, пыльных прасёлачных дарогах (3. Бядуля. Маці - Выбр. тв., 252). Таксама раскажа і пра белапольскае войска - аб ім сеё-тое ведаў дзед Талаш, ведаў некаторыя пункты, дзе яно стаіць, і шмат ведае аб паводзінах польскіх легіянераў і іх афіцэраў (Я. Колас. Дрыгва. - Др., 42). Пад вечар прайшла чутка, што ў ваколіцах вёскі паявіліся конныя польскія легіянеры (там жа, 48). Легэнда ж. Легенда. У мовах, у звычаях, у легэндах, у будаўніцтве, у будзенным жыцці -у іх [беларускіх жыдоў] формы так перамешаліся, што (болей усяго у жыдоу) прынялі новую самабытную акрасу (3. Бядуля. Жыды на Беларусі: Бытавыя штрыхі - Ж, 11). Лежа [польск.] н. Месца для сну. [Данілка]: Я сягоння абраў новае лежа для спання: на маё шчасце, забыліся будку сабачую раскідаць (Я. Купала. Раскіданае гняздо - 36. тв., VI, 311). Лезіва [ст.-бел. лезиво, лезыво\ н. Прылада ў выглядзе каната з кручком, каб лезці на бортнае дрэва за мёдам. [Віктар:]- Або вось «лезіва» — вяроўка, каб лезці па борць... Забылі, Усё забылі... Вось так і жывём. Вывуджваем па слоўцу з каламутнага мора (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 125). Лейб-гвардзеец м. У шэрагу манархічных краін - член лейогвардыі (асабістай аховы манарха або адборнага прывілеяванага войска). Гэта былі тыя самыя гарадзенскія лейб-гвардзейцы, якіх яшчэ ў 1807 годзе ягоныя жаўнеры з павагаю і страхам празвалі «сінімі гусарамі» (У. Арлоў. Сны імператара - ПМЛ, 218). Лекіт м. Від сасуда. Жывена трымала скрыню з рознымі сасудамі — лекітамі, амфарыскамі, дзе было нагатаванае асвяжальнае пітво для гаспадыні, адвары з зёлак і ўсё, што магло спратрэбіцца ёй (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 161). Лемантар м. Буквар. Купілі дзецям лемантары, сшыткі іўсё, што патрэбна вучням (Я. Колас. Пісоўныя работы курсантаў слуцкіх настаўніцкіх курсаў — 36. тв. у 14 т., XI, 33). Такое выступленне заўсёды шумна віталі ўсім школьным калектывам, хто як мог і чым папала: гучным смехам, выкрыкам захаплення, вокладкамі лемантара, жалезнаю качаргою, калі яна траплялася пад руку (К. Крапіва. Мядзведзі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

лезйво
3 👁
 ◀  / 658  ▶