Леваруч, прысл. Улева. «Павярні леваруч!» Голас прагучаў так блізка і выразна, што я здрыгануўся, кашуля на плячах пацяжэла (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 385). Had нізкімі пасадамі, насупроць амаль схаванай паводкаю выспы, што ляжала леваруч князя, падымаліся ўжо кранутыя зелянінаю валы дзядзінца (У. Арлоў. Дзень, калі ўпала страла - ПМЛ, 21). Левіты мн., адз. левіт, м. 1. Свяшчэннаслужыцелі ў старажытных яўрэяў. Талмуд даследваў рабін дасканала Ды аж пацепваўся: блыха яго кусала. Злавіў. Абураны, прыдумвае ёй кару. Блыха ж з-пад пальца шэпча: «Не да твару Злавацца мудраму, чый знатны род - Левіты?» (К. Крапіва. Блыха і рабін - 36. тв., V, 430). 2. Старажытнае іудзейскае племя. Левыя мн. Прадстаўнікі левага апартунізму, у аснове якога пакладзена ўстаноўка зверхрэвалюцыі, культ глабальнага насілля, сусветнай пралетарскай рэвалюцыі і г. д. У газэтахусё пішуць аб наступе на прыватны сэктар у вёсцы, аб беларускіх нацдэмах, аб апартуністых, левых і правых, аб трацкістых, прышчэпаўцах... (М. Цэлеш. У імя догмы - ХБ, 33). Легат [ад лац. legatus — пасол] м. У Старажытным Рыме - прызначаны сенатам пасол ці ўпаўнаважаны, які выконваў палітычнае даручэнне; памочнік палкаводцаў, намеснік у імператарскіх правінцыях. Выйшаў, пакачаўся на доўгіх нагах рымскі легат, таропка пайшоў да брамы (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 357). Але адзін з легатаў, які суправаджаў пасольства новагародцаў, не застаўся раўнадушным да прыгожай жанчыны і правёў яе па пакоях Ватыкана, па галерэях, порціках і дварах, схаваных ад натоўпу (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 259). Легіён [лац. legio ад legere - збіраць, набіраць] м. 1. Буйное вайсковае злучэнне ў Старажытным Рыме. Юлій Цэзар сабраў легіёны ды вырашыў адбіваць у туркаў ясыр (А. Карпюк. Белая дама - БД, 296). 2. У XVI-XVIII стст. у шэрагу краін - асобныя вайсковыя фарміраванні. // Вялікая колькасць польскіх ваенных часцей, войска. Жудка стане на сэрцы, Калі ўспомніш сягоння,.. Як Вільгельма салдаты I панят легіёны Руйнавалі нам хаты, Спусташалі загоны (Я. Купала. Чырвонай Арміі паходы — 36. тв., IV, 329). 0 Імя каму, чаму легіён - каго-, чаго-н. вялікае мноства, вельмі многа. Яўген стараўся не глядзець на яго, думаючы — як, мабыць, надакучыла гэтаму чалавеку вадзіць па ўчастку цікаўных гасцей, імя якім легіён (У. Карпаў. Вясеннія ліўні - ЭСФ, 176). Легіянер [фр. legionnaire ад лац. legionarius\ м. Воін, салдат легіёна. [Вартавы] правёў яе [Жывену] да вуліцы, што кіравала проста да
3 👁