Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Лаўка ж. (разм.). Магазін. Ідзём [пісьменнікі] па вуліцы: над дзвярыма на першым месцы напісы - тракцір, піўная, піўная, тракцір, казённая вінная лаўка (Я. Купала. Думкі з пабыцця ў Фінляндыі на Іматры - 36. тв., VII, 180). Лаўнік [ст.-бел. лавникь - член суда прысяжных; польск. lawnik} м. 1. Чыноўнік магістрата ў гарадах Польшчы і Вялікага княства Літоўскага, які меў права засядаць на дзяржаўнай лаве і разглядаць крымінальныя справы гараджан. Справа гэтая перад бурмістрамі, а таксама райцамі, лаўнікамі і ўсім магістратам Крычаўскім вышэйпамянёным бунтаўшчыкам іразбойнікам абвешчана (У. Арлоў. Міласць князя Гераніма - МКГ, 186). У атачэнні асабістай варты стаялі ратманы і лаўнікі (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 55). 2. Службовая асоба ў дзяржаўнай (велікакняжацкай) вёсцы Вялікага княства Літоўскага, якая выбіралася з заможных сялян (па 2-3 у кожнай вёсцы) для разгляду дробных спраў і выканання паліцэйскіх функцый. Лаўчына ж. Жонка лоўчага. А ў пана Гарэшкаў плыве кроў па маці Лаўчыне (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш - Тв., 457). Лаціняны мн. Прынятае ў Візантыі найменне жыхароў Заходняй Еўропы, дзе афіцыйнай мовай была лацінская. Гаварыў ён [Райнер] павольна, але на мясцовай гаворцы, а яна знарок адказвала на мове лацінянаў (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 82). Лацна і лацно [ст.-бел. лацно, лацне — лёгка, зручна, без цяжкасцей], прысл. Лёгка. Фурманка, на якой ляжала зороя вялікага князя, ягоныя кальчугі, шаломы ды баявыя рукавіцы, ехала адразу за перадавым атрадам, і лацна гарцавалі вакол коннікі, падабраныя нібы адзін да аднаго (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 590). [Маці:] - Я не красамоўца, думаеш, лацно мне з ім [бацькам] жыць было? Усё жыццё слухаць слухаў, а рабіў па-свойму (В. Іпатава. Чорная княгіня - Пр., 124). Лапіт [ст.-бел. лашть — адзінка вымярэння сыпучых рэчываў; с.-в.-н. last} м. 1. Адзінка масы ў сістэме мер Вялікага княства Літоўскага, якая выкарыстоўвалася для вымярэння сельскагаспадарчых прадуктаў: збожжа, масла, мёду, льну і інш.; вагалася ад 1,5 да 3 тонаў (у тэксце - тона). Ажно лашт мёду і воску аддалі за іх купцам людзі з берагоў Свіслачы і Бярэзіны (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі — МКВ, 105). // Адзінка масы ў 120 пудоў. Фёдар Кісялёнак.. прывёз потым забраную ў яго маёмасць, а таксама 40 лаштаў панскай шмальцугі ва ўладанне свайго пана (В. Мялешка - Ск., 100). 2. Адзінка масы ў 120 пудоў (у 32 цэнтнеры), якая выкарыстоўвалася ў балтыйскіх партах Вялікага княства Літоўскага для вызначэння грузападымальнасці суднаў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зброя, лавнйкь
3 👁
 ◀  / 658  ▶