Кліч роднага звона - КРЗ, 84). Сядзіць Вячка ўдзельным князем у Кукейносе, шле адтуль даніну, якую бярэ з ліваў і латгалаў, прыкідваецца галубком, але бачыць Уладзімір, што не рахманы галубок, а баявы сокал распасцёр крылы над Дзвіной (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 122). Латнік м. Воін у латах. Вячка і некалькі латнікаў з епіскапскай дружыны прыйшлі да манастырскага саду (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 201). Адзін з латнікаў тузануў за шнур званка (там жа). Аднойчы за буянства, за крык латнікі Альберта доўга білі яго дрэўкамі коп'яў (там жа, 259). To дзве з паловай тысячы конных латнікаў ды дваццаць канонаў - хопіць вышэй галавы, кабраздушыць хамскае войска (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 289). Латушка ж. (абл.). Жаночая світка. Шылі латушку з даматканага сукна, белага, чорнага або шэрага («Помнікі» - ТСБМ, II, 25). Латушкі мн. Посуд тыпу плошкі...безліч дробнай смажаніны зайцоў, гусей і качак у латушках - тулілася паміж жбанамі з талакном, глякамі з ліпецам і сытою (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 4). Латы [ст.-бел. латы\ мн. Металічныя даспехі, якія ў старажытнасці засцерагалі воіна ад удараў халоднай зороі, а ў сярэднія вякі - і ад агнястрэльнай зороі. Уздоўж калідора, уперамежку з закутымі ў латы рыцарамі, стаялі вялікія пальмы (Я. Рамановіч - ТСБМ, II, 25). Нездарма сярод розных багоў, чые постаці ў шаломах і латах стаяць па баках храма, найбольшыя да ахвярнага агню яны, чые ногі схаваныя разьбянай сцяной калясніцы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 11). Лямец, прыхінуўшыся спіною да ствала, адбіваўся мечам ад двух воінаў у жалезных латах і аплеччах, поршні яго дыміліся (там жа, 99). ..караскаліся па новагародскіх схілах і пасля кумільгом каціліся з іх неварушлівыя рыцары ў цяжкім узораенні, і жалезныя іх латы грымелі па камені, што сыпалася зверху (В. Іпатава Вяшчун Гедзіміна - АД, 337). Хто ў латах, кранутых іржою ад шматдзённай крыві, хто у кальчугах, ад якіх тапырылася шырокая, тканая кветкамі і лістамі чартапалоху вопратка. Шугаў агонь (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 280)...былі на ім [Вітаўту] латы з сабалінаю накідкаю і шалом з пяром паўлінавым (У. Арлоў. Кроніка Лаўрына Баршчэўскага — МКГ, 156). / у параўн...біскупавы пальцы, бы ў латы, закутыя ў золата, хрызапразы, смарагды і бірузу (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 28). Латыфундыя ж. Буйное прыватнае зямельнае ўладанне, маёнтак. [Віктару] адышла большасць радзівілаўскіх латыфундый (М. Віж. Лабірынт - Л
Дадатковыя словы
зброі, копяў, узбраенні
3 👁