Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
кую расплату - 36. тв., VII, 379). // Цяжкі, жабрацкі. Гаспадараць [сяляне] дружна, Недаспяць часамі; Час мінуў лапцюжны, паны сабе самі (Я. Купала. Калгасу «Чырвоны баец» - 36. тв., IV, 234). // He варты yeari. - Я адкажу спачатку пану Марцінкевічу, — сказаў Ходзька. — He, я не кажу, што ваша паэзія лапцюжная. Я з прыемнасцю слухаю вашы ідыліі (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 323). Ларнет [фр. lorgnette] м. Разнавіднасць манокля (выкарыстоўваўся дваранамі). II Складныя акуляры ў аправе з ручкай. Дастаўшы з папкі лісты блакітнай паперы, Браніборскі пачаў чытаць, трымаючы napHem куды вышэй ліста (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 223). Ларнік [ст.-слав. ларникь - службоўца на вечы; ахоўнік вечавога, грошаў, грамат; ст.-бел. ларникь] м. Архіварыус (галоўны над архівам), натарыус або сакратар. Гэта быў Мар'ян Пташынскі, адзін з нямногіх маіх сяброў, «парнік вучоны» і сапраўды адзін з лепшых у краіне знаўцаў архіўнай справы, вядомы, праўда, значна больш як калекцыянераматар (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі - 43, 11). У суднай sane чыталі прысуд. Чытаў ларнік суда, нават па выгляду дурны, як левы бот (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 37). Ласкавы, прым. Дармавы. о На ласкавым хлебе (быць) - жыць за чужы кошт. He хацела жонка быць на ласкавым хлебе ў пісара-мужа (3. Бядуля. Язэп Крушынскі - 36. тв. у 5 т., IV, 187). Жывена загадала ўпраўляючаму сабраць усіх рабоў, слуг, вольнаадпушчанікаў і ўзороіць іх супраць тых, хто карыстаючыся патарочай, заахвоціцца лезці па ласкавы хлеб (В. InaraBa. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 227). Латвей [ст.-бел. латвей - лёгка], прысл. Лягчэй. Карціць пытанне: як жа быць? Як гэту скулу і залозу Латвей ілепей залячыць? (Я. Колас. Рыбакова хата — 36. тв. у 12 т., VIII, 39). Латгальскі, прым. Які мае адносіны да латгалаў. Куды ж Вячку, гэтаму маладому князю-жарэбчыку, які запёрся ў Кукейносе з полацкай дружынай і латгальскші старэйшынамі, узнімаць дзясніцу на тэўтонаў (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 12). Латгалы (лецьгала, лоцьгала) мн. Балцкае племя, якое жыло на ўсходзе сучаснай Латвіі (там знаходзіліся гарады Герцыке і Кукейнос, падуладныя Полацкаму княству). - He, гордыя Крывічы не пахіляць каркаў перад ненавіснымі Русамі і грэкамі, якія пазбаўляюць нас волі! Клікнем на помач Ятвягаў, Латгалаў, Жамойдзь, — памерымся яшчэ з Русамі! (В. Ластоўскі. Часы былі трывожныя - Тв., 27). Гэты націск занепакоіў прускія плямёны, земгалаў, латгалаў, ліваў, эстаў, аўкштайтаў, жамойцаў, яцвягаў, ён хвалюе Полацк і Ноўгарад (Г. Далідовіч
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ларнйкь, марян, ўзброіць
7 👁
 ◀  / 658  ▶