Старонка 301
◀ / 658 ▶
Лілея ж., адрадз. Гарлачык. Дакончыў казку пра лілею І пра птушыну-песьняра (Я. Колас. Сымон Музыка – СМ, 204). Распластаўшы шырокія далоні лістоў, ляніва пагойдваліся на вадзе лілеі («Звязда» – ТСБМ, II, 45). [Хор]: Белая ў возеры лебедзь, Белая ў рэчцы лілея, – Наша Лунянка бялейша, Снежнаю беляй бялее (Я. Купала. Урывак з драматычнай паэмы – Зб. тв., VI, 172). Ліра [гр. lyra] ж. 1. Струнны смычковы інструмент тыпу лютні, віёлы, скрыпкі ў Заходняй Еўропе ў XV–XVIII стст. (быў вядомы на Беларусі з канца XVI да пачатку XVII ст., выйшаў з народнага ўжытку ў 1930–40-я гады). [Алесь:] – Знайду на гасцінцы магілёўскіх або мірскіх старцоў з лірамі – з імі рушу (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, I, 12). ..ўслед увайшоў у хату стары з лірай, укручанай у палатно, на адным плячы і з пустой торбай на другім (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд – ТЖ, 212). Грае-грае ліра старэцкая аб часох мінуўшчыны-старадаўшчыны (М. Гарэцкі. Роднае карэньня – Р, 56). А ў сьвяты вялікіе хмель-віно ў чарах пянілася, ігралі гусьлі-самагуды, пеялі старэцкіе ліры, стогн стаяў ад гоману людзкога і многа-чаго дзеялася (М. Гарэцкі. Лірные сьпевы – Р, 89). Ліра змірае ў спакою, Губіцца струнавы звон (Я. Купала. Жальцеся, грайкія струны... – Зб. тв., II, 108). 2. Старажытны грэчаскі струнны шчыпковы інструмент. Лірнік м. Вандроўны беларускі музыка-пясняр, які акампанаваў сабе на ліры. Пры самай сцяне прытуліўся лірнік... Ён круціць корбу ліры і спявае (В. Вітка – ТСБМ, III, 49). – А нашто мне свая хата? – усміхнуўся стары. – Мы, лірнікі, жывем пакуль ходзім (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд – ТЖ, 212). ..а які-небудзь стары лірнік будзе спяваць пра даўнія дні і славутых людзей (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды – ТЖ, 23–24). – ..вашыя лірнікі сваімі казкамі багоў абваражыць могуць? – пытала багіня (В. Ластоўскі. Прывід – Тв., 12). [Сам]: Ходзіць сцежкай-пуцявінай Ад хаціны да хаціны Лірнік з лірай звонкаструннай (Я. Купала. Сон на кургане – Зб. тв., VI, 136). Лірнік быў такі стары, што барада яму была не ў загану (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, I, 266). Δ Сьляпцы-лірнікі: [Багіня:] – ..вашы сьляпцы-лірнікі складалі багатырскія песьні і расьпявалі іх на трызнах і ваенных банкетах (В. Ластоўскі. Прывід – Тв., 12). Ліставацца незак. Перапісвацца. Да 1928 году яны ліставаліся, але пасьля лучнасьць абарвалася (М. Сяднёў. Раман Корзюк – К, № 7, 52). Літарацкі, прым. Літаратурны, звязаны з літаратурай, пісьменнікамі. Нават у сваіх [Марцінкевіча] літарацкіх працах гэта дзяльба панскіх ад мужыцкіх душ перасякае скрозь чырвонай нітачкай, асаб
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 658 ▶