чы – Зб. тв., IV, 317). У расейскім лемантары быў нейкі вершык «Кузнец», якога вучні мусілі навучыцца напамяць (М. Сяднёў. Раман Корзюк – К, № 7, 52). [Брат Язэпа Крушынскага].. дастаў годнасць прафесара за складанне дзіцячага лемантара (З. Бядуля. Язэп Крушынскі – Зб. тв. у 5 т., V, 88). ..ведаю, што ў астатні свой дзень друкаваў ён лемантар на роднай мове, калі ворагі былі ўжо на вуліцах места, і астатні раз убачыў сонца, баронячы на парозе друкарні кнігі (У. Арлоў. Маналог святога Пётры – ПМЛ, 10). Наймалі вучыць лемантар з дзецьмі фабрычнага канторшчыка (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага – Н, 77). – З лемантара, пляменнічак, бачу, вырас, як з кароткіх портак (там жа, 63).
Лемантарык м. Памянш.-ласк. да лемантар. Як маленькай я [дзіця] ў матулькі жыла, Як вішанька, у садочку цвіла, Цвіла, цвіла ды пацвітывала Лемантарык свой пачытывала (Я. Купала. Дзіцячае – Зб. тв., IV, 221).
Лен м. Зямельнае ўладанне, якое пажыццёва ўручалася васалу за ягоную службу. Мы адбяром яго лен, які ўручыла яму рыжская царква (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі – МКВ, 254).
Ленінскі, прым. 1. Які належыць У. І. Леніну. Нясіце ж [паэты] ленінскім заветам Свой шчыры песень вашых дар! (Я. Купала. Прывет вам... – Зб. тв., IV, 300).
2. Які створаны У. І. Леніным. Каб і апартуністы – Ці левы ён, ці правы – Не мог прыносіць шкоды Для ленінскае справы!.. (Я. Купала. Ударніку – Зб. тв., IV, 200).
Ленны [ст.-бел. ленный], прым. Які мае адносіны да лена; васальны. Яны [рыцары] яшчэ нібыта строга прытрымліваліся сваіх франкскіх альбо нямецкіх парадкаў: так, зямля, ленны рыцарскі надзел пераходзілі па спадчынным праве толькі старэйшаму сыну, у той час як у знатных грэкаў – арантапулаў – зямля перадавалася пароўну дочкам і сынам (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 181).
○ Ленныя сцягі – сімвалы васальнай залежнасці. А там можна будзе ўручыць яму ленныя сцягі, дзверы на Дзвіну расчыняцца, і вецер на ёй падзьме толькі з захаду на ўсход – у адным кірунку (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі – МКВ, 260).
Лепа [ст.-бел. лепо], прысл. Належным чынам, добра. – Лепа ты зрабіў, вой, – сказаў Вячка, пад'ехаўшы да Халадка, які ў пяску адшароўваў ад крыві шырокі наканечнік кап'я (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі – МКВ, 57).
Лера ж. Даўнейшы народны беларускі струнны музычны інструмент з клавішамі і корбай; ліра. У спевы ўпляталіся рыпучыя галаслівыя гукі леры (Р. Мурашка – ТСБМ, III, 36). Рукі мерна корбу леры
74 👁