Старонка 296
◀ / 658 ▶
ратушы, каб разам з канём не заблудзілася яна ў вузкіх вулачках гэтага вялікага, багатага горада – некалі фарпоста рымскіх легіянераў, ад якіх застаўся Патрыцыянскі квартал і стадыён, амаль ужо разбураны (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 124). Каля каменнай брамы група польскіх легіянераў ставіла кулямёт (Я. Рамановіч – ТСБМ, III, 29). Казалі, легіянеры не толькі непераможныя воі, а ладныя кавалеры (А. Карпюк. Белая дама – БД, 296). Яго [Сяргея] вайсковы атрад спяшыць уздагонку за польскімі легіянерамі, імчыць па пясчаных, пыльных прасёлачных дарогах (З. Бядуля. Маці – Выбр. тв., 252). Таксама раскажа і пра белапольскае войска – аб ім сеё-тое ведаў дзед Талаш, ведаў некаторыя пункты, дзе яно стаіць, і шмат ведае аб паводзінах польскіх легіянераў і іх афіцэраў (Я. Колас. Дрыгва. – Др., 42). Пад вечар прайшла чутка, што ў ваколіцах вёскі паявіліся конныя польскія легіянеры (там жа, 48). Легэнда ж. Легенда. У мовах, у звычаях, у легэндах, у будаўніцтве, у будзенным жыцці – у іх [беларускіх жыдоў] формы так перамешаліся, што (болей усяго у жыдоу) прынялі новую самабытную акрасу (З. Бядуля. Жыды на Беларусі: Бытавыя штрыхі – Ж, 11). Лежа [польск.] н. Месца для сну. [Данілка]: Я сягоння абраў новае лежа для спання: на маё шчасце, забыліся будку сабачую раскідаць (Я. Купала. Раскіданае гняздо – Зб. тв., VI, 311). Лезіва [ст.-бел. лезиво, лезыво] н. Прылада ў выглядзе каната з кручком, каб лезці на бортнае дрэва за мёдам. [Віктар:]– Або вось «лезіва» – вяроўка, каб лезці па борць... Забылі, Усё забылі... Вось так і жывём. Вывуджваем па слоўцу з каламутнага мора (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, II, 125). Лейб-гвардзеец м. У шэрагу манархічных краін – член лейб-гвардыі (асабістай аховы манарха або адборнага прывілеяванага войска). Гэта былі тыя самыя гарадзенскія лейб-гвардзейцы, якіх яшчэ ў 1807 годзе ягоныя жаўнеры з павагаю і страхам празвалі «сінімі гусарамі» (У. Арлоў. Сны імператара – ПМЛ, 218). Лекіт м. Від сасуда. Жывена трымала скрыню з рознымі сасудамі – лекітамі, амфарыскамі, дзе было нагатаванае асвяжальнае пітво для гаспадыні, адвары з зёлак і ўсё, што магло спратрэбіцца ёй (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 161). Лемантар м. Буквар. Купілі дзецям лемантары, сшыткі і ўсё, што патрэбна вучням (Я. Колас. Пісоўныя работы курсантаў слуцкіх настаўніцкіх курсаў – Зб. тв. у 14 т., XI, 33). Такое выступленне заўсёды шумна віталі ўсім школьным калектывам, хто як мог і чым папала: гучным смехам, выкрыкам захаплення, вокладкамі лемантара, жалезнаю качаргою, калі яна траплялася пад руку (К. Крапіва. Мядзведзі-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 658 ▶