седзячы на акне, ён, азірнуўшыся, паспрабаваў яе абняць (В. Іпатава. Чорная княгіня – MX, 310). Паміж сабою рыцары і асабліва ландскнехты завуць графа Інгрыда Печаная Шчака (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды – ЖЖ, 208). Сіверт разам з неразлучным Морыцам прыбіўся да ландскнехтаў (там жа, 195). Ландскнехт ударыў кагосьці мячом, і той стаў асядаць па сценцы (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні – Выбр. тв., 339–340).
Ланцугі мн. Тое, што кайданы. Каржакаваты, у чорным валоссі, нібы жук-гнаявік, чалавек біў молатам па маленькай накавальні, заклёпваючы на нагах нявольнікаў першыя цяжкія ланцугі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 112).
Ланцэт [ням. Lanzette] м. Даўнейшы хірургічны нож невялікага памеру, востры з двух бакоў. [Прафесар] таропка перабягаў ад стала да стала, нейкім асаблівым жэстам браў бліскучы ланцэт і жвава ўзмахваў рукой (У. Шахавец – ТСБМ, III, 20).
Лапа ж. Удар лінейкай па далоні як від пакарання ў дарэвалюцыйнай школе. // Лінейка, якой білі. [Дзед:] – Лапа, ну як табе сказаць: лінейка такая дубовая або кляновая. Некалі настаўнікі білі ёю вучняў па далоні, па лапе.. Таму і лапай празвалі (А. Якімовіч – ТСБМ, II, 20). – А што гэта – лапа?.. – Ну, ведаеш? – гаварыў ён [Мацвей]. – Курылка [настаўнік] зазлуецца. Тады возьме ён, значыцца, лінейку тую, дубовую, што на стале ў яго, і будзе біць тваю лапу (М. Цэлеш. Курылка – ХБ, 230–231). Але лапа была добрая, далонь пасінела й доўга шчымела (там жа).
Лапавы, прым. Які мае адносіны да лапы. Перш-наперш я ўбачыў на стале Курылкі тоўстую дубовую лінейку, расшчэпленую з абодвух канцоў. Я дагадаўся, што гэта тая самая «лапавая» лінейка (М. Цэлеш. Курылка – ХБ, 231).
Лапатнік м. (разм., зневаж.). Чалавек, абуты ў лапці, селянін, лапцюжнік. Лепшую пару [ботаў] выбраў сабе Марка, а рэшту падзялілі нашы лапатнікі. Трынаццаць чалавек абуліся ў боты, а лапці канвойнікам аддалі (Я. Колас. Дрыгва – ТС, 130). З імі [лапцямі] шануйце Цяжкую працу, – Лапатнік корміць Пана з палацу (Я. Купала. Лапці – Зб. тв., I, 331).
Лапатны [руск.], прым. Тое, што лапцюжны. [Незнаёмы]: О люд мой, лапатны, патульны, За што цябе я так люблю? (Я. Купала. На папасе – Зб. тв., VI, 156).
Лапаць м. Сялянскі абутак, плецены з лыка, бяросты ці вяровак. Скураныя лапці яго [Гердзеня] нібыта самі сабой танцавалі (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна – АД, 359). ..чысціла рэдзьку і наразала яе на жоўта-белыя, амаль празрыстыя скрылі Лозка, схаваўшы свае, відаць
79 👁