Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Лал [ст.-руск. лаль] м. Каштоўны камень рубін. / у параўн. 7 ён [Ашавазда] сапраўды ставіў перад Алексам вялікі фіял з чырвоным, як камень лал, віном (В.Іпатава. За морам Хвалынскім- MX, 135). Ламавік м. Грузавы рамізнік. ІЛтуцары запакавалі на месцы, і прыказчыкі сцягнулі гэтаўсё на ламавікоў (У Караткевіч. Зброя - 43, 311). Лампада ж. 1. Лямпа, свяцільнік. Люблю цябе, Пятра тварэнне, .. Каліў пакоі сярод кніг Пішу, чытаю без лампады (Я. Купала. Медны коннік - 36. тв., V, 354)...з адчыненых дзвярэй чуліся спевы, і адтуль чырвоным вугольчыкам выбліснула лампада (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 357). / у параўн...служкі адну за адной запальвалі перад іканастасам свечкі, ад чаго пісаныя золатам німбы ззялі як лампады, кідаючы жоўтыя водоліскі на мазаічную, у каляровых узорах, падлогу (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 549). 2. Невялікая пасудзіна з кнотам і драўляным алеем, якая запальвалася перад абразамі...пад ім [абразам] дрогкім агеньчыкам мігцела лампада — слабы водгук Зніча, які ў язычніцкіх храмах шугаеўверх магутна і вольна, абкладзены тоўстай цэглай са знакамі зорак (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 395). Цеплілася ў куце бліскучая медная лампада перад абразом Cnaca (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 305). Лампадка ж. Памянш.-ласк. да лампада. 0 Як лампадка без масла (інд.-аўт.) - зусім не эфектыўна, бескарысна, марна. 7 вера без грошай, як і лампадка без масла, чэзне і гасне (Я. Колас. У двары пана Тарбецкага - 36. тв. у 12 т., V, 193). Лан [ст.-бел. лань — адзінка вымярэння ворнай зямлі] м. Участак зямлі, палетак. У даўнія часы панавалі над краем два свінапасы, і, падзяліўшы на двое ўсе ланы, адзін пасвіў свінні, а другі бараны (Ф. Багушэвіч - Ск., 42). Ландграф [ст.-бел. ляндкграфь, ландграф-ь, лянткграфь — нямецкі князь с.-в.-н. lentgrave] м. У сярэднявечча - удзельны нямецкі князь. Генрых, ландграф Цюрынгскі, якому nana загадаў перадаць імператарскую карону, меў меней уплыву і ваеннай сілы, чымся непакорны Фрыдрых (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 52). Ландо [фр. landau] н. Чатырохмесная карэта з адкідным верхам. Бачыў між іншым, нашага «Лабыра». Ехаў па Неўскім. У абліччы самае цікавае - прычоска, а падбароддзя зусім няма. Едзе сабе ў ландо такі даліктун, свіны mama, глядзіць на свет звысоку (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 362). Ландскнехт м. Наёмны салдат у XV-XVII стст. у некаторых краінах Заходняй Еўропы (першапачаткова ў Германіі). Калі ж яна аднойчы пасля прагулкі загаварыла з ландскнехтам, што чысціў зорою
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

водбліскі, зброю
8 👁
 ◀  / 658  ▶