Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
седзячы на акне, ён, азірнуўшыся, паспрабаваў яе абняць (В. Іпатава. Чорная княгіня - MX, 310). Паміж сабою рыцары і асабліва ландскнехты завуць графа Інгрыда Печаная Шчака (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 208). Сіверт разам з неразлучным Морыцам прыбіўся да ландскнехтаў (там жа, 195). Ландскнехт ударыў кагосьці мячом, і той стаў асядаць па сценцы (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв.. 339-340). Ланцугі мн. Тое, што кайданы. Каржакаваты, у чорным валоссі, нібы жук-гнаявік, чалавек біў молатам па маленькай накавальні, заклёпваючы на нагах нявольнікаў першыя цяжкія ланцугі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 112). Ланцэт [ням. Lanzette] м. Даўнейшы хірургічны нож невялікага памеру, востры з двух бакоў. [Прафесар] таропка перабягаў ад стала да стала, нейкім асаблівым жэстам браў бліскучы ланцэт і жвава ўзмахваў рукой (У. Шахавец — ТСБМ, III, 20). Лапа ж. Удар лінейкай па далоні як від пакарання ў дарэвалюцыйнай школе. П Лінейка, якой білі. [Дзед:] -Лапа, ну як табе сказаць: лінейка такая дубовая або кляновая. Некалі настаўнікі білі ёю вучняў па далоні, па лапе.. Таму і лапай празвалі (А. Якімовіч - ТСБМ, II, 20). А што гэта - лапа?.. - Ну, ведаеш? - гаварыў ён [Мацвей]. - Курылка [настаўнік] зазлуецца. Тады возьме ён, значыцца, лінейку тую, дубовую, што на стале ў яго, і будзе біць тваю лапу (М. Цэлеш. Курылка ХБ, 230—231). Але лапа была добрая, далонь пасінела й доўга шчымела (там жа). Лапавы, прым. Які мае адносіны да лапы. Перш-наперш я ўбачыў на стале Курылкі тоўстую дубовую лінейку, расшчэпленую з абодвух канцоў. Я дагадаўся, што гэта тая самая «лапавая» лінейка (М. Цэлеш. Курылка - ХБ, 231). Лапатнік м. (разм., зневаж.). Чалавек, абуты ў лапці, селянін, лапцюжнік. Лепшую пару [ботаў] выбраў сабе Марка, а рэшту падзялілі нашы лапатнікі. Трынаццаць чалавек абуліся ў боты, а лапці канвойнікам аддалі (Я. Колас. Дрыгва - ТС, 130). 3 імі [лапцямі] шануйце Цяжкую працу, — Лапатнік корміць Пана з палацу (Я. Купала. Лапці - 36. тв., I, 331). Лапатны [руск.], прым. Тое, што лапцюжны. [Незнаёмы]: О люд мой, лапатны, патульны, За што цябе я так люблю? (Я. Купала. На папасе - 36. тв., VI, 156). Лапаць м. Сялянскі абутак, плецены з лыка, бяросты ці вяровак. Скураныя лапці яго [Гердзеня] нібыта самі сабой танцавалі (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 359)...чысціла рэдзьку і наразала яе на жоўта-белыя, амаль празрыстыя скрылі Лозка, схаваўшы свае, відаць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
11 👁
 ◀  / 658  ▶