ужо адмытыя ад сажы пяты ў лапці, аборы якіх зграбна перакрыжоўваліся на высокім пад'ёме нагі (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 500). Бацька ўцягнуў у новыя лапці аборы і кінуў мне іх на зачынак (М. Цэлеш. Курылка - ХБ, 227). Сяляне з вакольных вёсак хадзілі тады ў панскі лес па лыкі, Назапасілі сабе лапцёў аж на тры гады (3. Бядуля. Дзесяць - Выбр. тв., 169). Сівабароды стары ў сівым армяку, у лапцях, з торбай, стаяў ля пераезду, паклаўшы рукі на кій (Т. Хадкевіч — ТСБМ, III, 21). He праклінайце Лапцяў ліповых. не пагарджайце Лапцяў лазовых (Я. Купала. Лапці - 36. тв., I, 331). II перан. Сяляне. Ужо некалькі сотняў ног тапталі падмёрзлы нанач снег. Ішлі плеценыя скураныя поршні, вайлакі, лапці (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 394). 0 Каму (калі) шанцуе, той (то) і ў лапцях танцуе (фалькл.) - нават у складаных, часам неспрыяльных умовах справы складваюцца вельмі добра. -Добра сказана!.. Ведаеш, Янка: яўвесь час думаў, як бы не размінуцца нам. А мы ўзялі ды сустрэліся! - Каму шанцуе, той і ў лапцях танцуе, - прыказкай пацвердзіў Янка (Я. Колас. На ростанях 36. тв. у 12 т., IX, 640). Але калі ўжо шанцуе, то і ў лапцях танцуе: якраз прыпаў у гэты час святы дзянёк (Я. Колас. Так і трэба ашуканцу — 36. тв. у 12 т., IV, 173). (Ляпнуць) як лапцем па балоце - вельмі недарэчна, нетактоўна (сказаць што-н.) - Ну до, дзеўкі, до! - узялася наводзіць мір Варка. — Вечна быля-што ляпнеш як лапцем па балоце, тады сядзім совамі (А. Кажадуб. Канец свету - ЭСФ, 430). (Ляпнуць) як лапцем па цымбалах - тое самае. Брахун ты!.. Менціш вот цэлы вечар попусту языком. Ляпаеш як лапцем па цымбалах! (Г. Далідовіч. Гаспадар-камень - ЭСФ, 430). Наплесці лапцяў - нагаварыць чаго-небудзь, што не адпавядае рэчаіснасці. - А Кандрат тамака ўжо мрые, чакаючы! Панарыхтаваў набояў! Наплёў лапцяў! (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай - ХБ, 6). Насіць лапці (інд.-аўт.) - выражаць сялянскі светапогляд. - Паважаю пана, — сказаў Лізагуб. — Але дадам толькі адно. Брыдка, калі адукаваны чалавек, князь, пачынае насіць лапці праз нейкія там меркаванні. Гаворка гэтая для людзей вашай культуры - тое самае, што лапці замест чаравікоў (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 323). Плесці лапці - гаварыць абышто, выдумляць. — Базы няма. Напэўна, перабазіраваліся ў іншае месца... - Называецца гарадзілі гарод. Пляці лапці, - прабурчэў Лукашоў (В. Быкаў. Дажыць да світання - ЭСФ, 306). Рыбак рыбку пячэ, a паляўнічы лапці пляце - паляўнічаму не заўсёды шанцуе. Рыбак рыбку пячэ, а паляўнічы лапці пляце, — прамовіў кампаньён. - Яно, можа, і так, але-ж мы з Кандратам і рыбакі й паляўнічыя адначасна (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай - ХБ, 6). У лапці абуць (абуваць) - па10 Зак
Дадатковыя словы
падёме
12 👁