Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
сама тры рыцары-чужаземцы - з непрыхаванай цікавасцю назіралі, як займаліўказанае еўнухам месца іхнія адказчыкі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 217-218). Лагашоны мн. Прускія жрацы. А маці ўспамінала, што прускія жрацы - неруці і вандлулуці, тулісоны і лагашоны, думонес і жвейгджурунес - куды мацнейшыя, чымся гэтыя, славянскія... (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 294). Ладдзя ж. Човен, суяна. Дыйу ладдзях, што плавалі да Хвалынскага мора, таксама сеё-тое месцілася (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 48). Ладунак [ад польск. ladunek- зарад] ж. Набой для стрэльбы; трубачка ў форме гільзы з порахам і шротам для аднаго зараду. Надзеў [дзед Талаш] праз плячо паляўнічую.. торбу на шырокім пасе, дастаў ладункі з порахам (Я. Колас - ТСБМ, III, 13). Лажніца [ст.-бел. ложница] ж. Спальня, пакой, жыллё. Але ў ягонай [Відэвута] лажніцы слуг не аказалася, ён коратка патлумачыў, што адпусціў іх з рання (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 306). / ён [князь], накульгваючы мацней, чым звычайна, пайшоў у сваю лажніцу, але дазволіў, каб астатнія слухалі майстра столькі, колькі ім хочацца (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 581). Альгерд ужо не чуў гэтага, ён, крэкчучы, вылез з вазка і паволі пакрочыў да дзвярэй, што вялі ў лажніцу (там жа, 537). Лайба [фін. laiva] ж. Вялікая парусная лодка, звычайна з дзвюма мачтамі і косымі парусамі (шырока выкарыстоўваліся лайбы на Заходняй Дзвіне, Віліі і ў верхнім цячэнні Дняпра да пачатку XX ст.). 3 дня ў дзень плылі па рацэ баржы, баркі,..лайбы (В. Вольскі - ТСБМ, III, 14). Яго [дамок] мінулаю вясною Звязлі на лайбе (Я. Купала. Медны коннік 36. тв., V, 367). [Падрадчык] сплавіў цэглу лайбаміў Рыгу (В. Ластоўскі. Лябірынты — Тв., 83). Рыхтуюць да няблізкай дарогі свае лайбы, стругі і шкуты карабельшчыкі - забіваюць пазы між дубовымі дошкамі белай кудзеляю, заліваюць днішчы і баржы цягучай смалой (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі — МКВ, 150). Лакамабіль [фр. locomobile ад лац. locus - месца і mobilis - рухомы] м. Паравая машына і паравы кацёл, аб'яднаныя ў адзін агрэгат (паравік), які выкарыстоўваўся як сілавая машына ці крыніца пары (з 1960-х гадоў іх вытворчасць у СССР была спынена з-за малой эканамічнасці). Есць пры гуце паравая машына (лакамабіль), каторай пускаюцца ў ход станкіў шліфарні (Я. Купала. 3 гуты «Залессе» - 36. тв., VII, 192). Лакейскі, прым. Які мае адносіны да лакея. // перан. (неадабр.). Угодлівы, ліслівы, пакорны. Ей [песні] не патрэбна ўсясільных прынука, Службы лакейскай не знае яна (Я. Купала. Песня мая - 36. тв., III
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абяднаныя, ложнйца
4 👁
 ◀  / 658  ▶