скіх каптанаў (В. Іпатава. Альгердава дзіда – АД, 595). «Літва разам з руссю скочыла зараз з дзідамі і шаблямі, сустрэўшыся, чало ім [татарам] перарвалі і танцам перашкодзілі, другія разам з куш белтамі, а абазліўшыся, новагародцы з Карыятавічамі валілі іх з коней» (там жа, 597).
Кушак м. Пояс ці абрэзак тканіны, часта з аксамітам па краях, якім падперазалі рубаху. [Татарын] ішоў і гуляў канцом аркана, прывязанага да кушака (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні – Выбр. тв., 225).
Л
Лабаз м. Памяшканне для продажу ці захоўвання зерня, мукі. Невялічкая крама ўціснулася паміж высокім домам і нейкім цагляным лабазам з глухою сцяной (С. Грахоўскі – ТСБМ, V, 561). [Сяргей:] – А ці былі запасы мукі ў лабазах? (І. Гурскі – ТСБМ, V, 561).
Лава [ст.-бел. лава – 1. Шарэнга. 2. Вайсковая адзінка. 3. Суд прысяжных; і інш.; польск. lawa – рад, шарэнга] ж. Баявы парадак конніцы для адначасовай атакі з флангаў і з тылу, а таксама атрад, пастроены для такой атакі. Лава памчала галопам, пакідаючы на полі бою коннікаў (І. Гурскі – ТСБМ, III, 8).
Лава [ст.-бел. лава – від мэблі] ж. Сялянская мэбля: дошка на ножках для сядзення. За сталом сядзяць на лавах: сват, свацця, маладыя, закоснік, маршалак, дружкі і прыданыя (Я. Купала. Адвечная песня – Зб. тв., VI, 12).
Лавецтва [ад ст.-бел. наз. ловы] н. Паляванне. Многа было ўжо набіта ўсялякай дзічыны і госьці хацелі прыпыніць лавецтва, але Яраслаў, якраз у той мамэнт, калі хацеў даць загад трубіць на збор, убачыў аграмаднага старога тура (В. Ластоўскі. Бяздоннае багацьце – Тв., 16).
Лагафет [ст.-бел. локгофетъ, логофетъ – пісар; лац. logothet < гр. logothetēs] м. 1. У Візантыі – назва некаторых вышэйшых дзяржаўных пасад (лагафеты ведалі імператарскай казной, зборам налогаў, выплатай жалавання войскам, прыбыткамі ад жывёлы і іншым).
2. У Малдаўскай дзяржаве XV–XIX стст. – вышэйшы дзяржаўны чын. // Кіраўнік гаспадарскай канцылярыі і ахоўнік дзяржаўнай пячаткі.
○ Лагафет дрома (пошты) – візантыйскі лагафет, які ведаў знешняй палітыкай і кантролем над правінцыямі. Усе яны – чырвонашчокі, нізкі эпарх – прэфект горада; мажны, на галаву вышэйшы за іншых этэрыярх; вёрткі, рыжы, як ліс, лагафет дром, які адказваў не толькі за пошту і знешнія адносіны, але і займаўся дзяржаўнай бяспекай, а так
77 👁