Насмеліўся ты на жонку, на майно маё кусіціся, то не скардзіся цяпер і на маю адправу (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі - 43, 164). Кутнікі (каморнікі) [ст.-бел. кутникь - чалавек, які валодае кутом зямлі] мн., адз. кутнік, м. Катэгорыя збяднелых і маламаёмасных сялян у Вялікім княстве Літоўскім у XVI-XIX стст., якія не мелі ўласнай хаты і бралі жыллё (кут), зямлю ў арэнду. II He гаспадары, работнікі па найме. I, здаецца, смех адзін бярэ - назваць заможнага гаспадара з Такароўшчыны «кутнікам» (3. Бядуля. Дванац-цацігоднікі — 36. тв. у 5 т., II, 179). А Кутнікі-дванаццацігоднікі. Яны [такароўцы] стараліся не думаць аб тым, што яны - толькі арандатары або «кутнікі-дванаццацігоднікі» (3. Бядуля. Дванаццацігоднікі - 36. тв. у 5 т., II, 180). Кутніца ж. Бесхацінная жабрачка, якая атрымала прыстанак, кут. Ажно тут будзіцца новапрынятая кутніца і кажа: «— Супакойцеся, гаспадару, гэтаяўночы вячэрала» (В. Ластоўскі. Юга і грамавік - Тв., 18). Кутузка ж. Турма, арыштанцкая камера. -Толькі пра гэта цяпер няможна гаварыць, бо як пачуе паліцыя, то як таго дзядзьку Данілу адразу арыштуе і ў кутузку пасадзіць (К. Каліна - ТСБМ, II, 764). Кухва [ст.-бел. куфа — адзінка вымярэння вадкасці, пераважна Bina] ж. Пасудзіна. Каля вялізнай дубовай кованай жалезам кухвы з гарэлкай з бровара пана Вашамірскага круціўся-вярцеўся стары карчмар Лейба (3. Бядуля - Ск., 70). Кухмістарская і кухмісцерская [ад кухмістар с-в.-н. Küchenmeister - умелы кухар] ж. Сталоўка. Ён [Алесь] саромеўся раскошы, саромеўся таго, штоўяго будзеўсё, аў большасці студэнтаў амаль нічога (ён ведаў з лістоў, як жывецца, скажам, Кастусю, і ведаў, што яго, Алесева багацце, можа аддаліць яго ад сябра). Лепей за ўсё было б адмовіцца ад усяго, што ў яго было, зняць мансарду і есці ў кухмістарскіх (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 120). Студэнты хто з лаянкай, а хто і смеючыся - прапаноўвалі самыя розныя планы помсты [выкладчыку]: пачаставаць англійскай соллю перад лекцыямі; прымусова на працягу трох тыдняў карміць абедамі са студэнцкай кухмісцерскай; наставіць яму рогі з маладзенькай і дурной жонкай.. (там жа, 183). Куша [ст.-бел. куша - 1. Від лука. 2. Катапульта] ж. Сярэдневяковы ўдасканалены лук з прыкладам, самастрэл; машына-самастрэл. Случакі адчайна абстрэльвалі таран з лукаў, кушаў і ручніц (В. Чаропка. Храм без Бога - Хр., 22). Прыйшлося яму [Гнату] скакаць на кані, валодаць дзідай, шабляй, страляць з лука, кушы і ручніцы (там жа, 184). Тут будуць месціцца кушы, якія закідаюць татараў каменнем і жалезнымі шрубкамі. Такія шрубкі прабіваюць таўсценную скуру татар
Дадатковыя словы
кутнйкь
13 👁