Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
ты чвэрпіка валокі I сухсія старая дзічка (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 19). А ў нас так: ёсць курная хата — і дзякуй богу'. Што баярын, што вясковец, у дыме гадуюцца, зімой разам з цялём у хаце спяць (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 290)...сонца ваўкавата бліскала з-за тоўстых бела-шэрых аблокаў тут жа хаваючыся за імі, нібы нехацела бачыць ні людзей, ні сам гэты горад, што курыўся сіняватым дымам печаў з курных хацін і мураванак (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 405). А сцюдзёнай зімой у хаціне курной Кужаль прала [сястра], снавала і ткала (Я. Купала. Дзве сястры - 36. тв., 113). Z двор абжываўся: ужо стаялі новы хлеў, новая стайня, была зрублена курная хаціна (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 349-350). / у параўн. Але ж і Васільеўская царква напачатку з курную хатку была (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 272). Куроны (куршы, корсь) мн. Балцкае племя, якое жыло на захадзе сучаснай Латвіі, пазней разам з земгаламі склала латышскую народнасць. Куроны папрасілі яго памагчы ім адкінуць крыжакоў (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ, 87). Курфюрст [ням. Kurfürst] м. Уладарны князь у феадальнай Германіі, які меў права ўдзельнічаць у выбарах імператара. Дзесяць гадоў прайшло, як курфюрспіы яго [Вацлава] Рупрэхтам пфальцскім замянілі, але ж карону па сёння не аддаў, і зараз мянуе сябе «імператарам Святой Рымскай імперыі нямецкай нацыі» (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 287). Курфюрства н. Уладанне курфюрста. Патрабавалася яшчэ ўзважыць, як адгукнуцца на поўнае крушэнне Ордэна папскі двор, нямецкія курфюрствы, Сігізмунд, Вацлаў і маркграф Едак, якія прэтэндуюць на апусцелы імператарскі трон (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 402). [Дамы]..вечна спаборнічаюць паміж сабой — хто надзене больш модную сукенку, з тых, якія ўжо носяць пры двары нямецкіх курфюрстваў, хто мае лепшыя арафламы, і так да бясконцасці (В. InaTasa. Вяшчун Гедзіміна - АД, 320). Курыльніца ж. Прыбор, у якім спальвалі араматычныя рэчывы. ..адразу ўсплылі ў памяці затканыя павуціннем ялінкі, на якіх пераліваюцца кроплі расы, свежы холад каменных прыступак храма, чабаровы пах курыльніцы ля драўлянай постаці Перуна (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 133). Курэнь ж. Хаціна, халупа. 3 горыччу пазіраў Ігнат на счарнелыя курані, падслепаватыя хаты (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага - Н, 60). 2. Асобная частка казацкага войска; ваенны стан такой часткі. Кусіціся [ст.-бел. куситися - квапіцца, імкнуцца, намагацца] незак. Рабіць замах, пасягаць на што-н. - Ну што ж, - усміхаецца коннік
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

кусйтйся, рэчывы...адразу
8 👁
 ◀  / 658  ▶