Пакупнік. Сюды, на «Конскі базар», з'язджаліся купцы коней (М. Хведаровіч - ТСБМ, II, 757). А Купец-маладзец (нар.-паэт.) - пра жаніха ў час сватання: - Бывайце, суседзі! — крыкнуў Сімон.. — Прывязу вам купца-малайца, рыхтуйце вяселле! (Э. Самуйлёнак - ТСБМ, II, 757). о Пошлыя купцы - радавітыя багатыя гандляры з купецкай вярхушкі. Старэйшына абозу, пошлы купец Нажыр, выйшаў наперад, сказаў: «Чалом б'ём табе, князь-хрысталюбец» (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі — МКВ, 84). Цягнуліся і цягнуліся вуліцы, гандлёвыя рады, крамы, дзе сядзелі пошлыя купцы, цэрквы, але раптам ўсё гэта скончылася, і, ад'язджаючы, я высунуўся з вазка і яшчэраз агледзеў горад (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 365). Купецкі, прым. Які мае адносіны да купца ў I знач. [Міндоўг:] Там знойдуцца сваякі, і яно [дзіця] застанецца тым, кім нарадзілася — купецкім сынам (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 256). Спакойна спаў баярын Агапій: у стругах купецкіх, што ішлі па Дняпры да Рускага мора, a na Нёмане праз валокі да Балтыйскага, нямала было ягонага дабра (там жа, 48). Купчая ж. Дакумент аб куплі або продажы нерухомай маёмасці ў дарэвалюцыйнай Расіі; купчая крэпасць. [Авяліна] трымае ў руках купчую на фальварак — кавалак глянцаванай паперы з пячаткаю (А. Бажко - ТСБМ, II, 757). Купчык м. (разм.). Купец, звычайна малады ці небагаты. Уздагон вазакам нехта весела едзе, - To купчык на санках імчыць (3. Бядуля ТСБМ, II, 758). Купы мн. Грошы ў Старажытнай Русі...каменная Сафія патрабуе ўсё новыя сарокі сабалёў і вавёрак, новыя обалы жалеза і купы, купы... (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяў - Пр., 225). Кураўка ж. Самаробная газавая лямпа без шкла. Лямпы даўно стаялі без ужывання: іх замянялі самадзелкавыя кураўкірознай канструкцыі (Я. Колас. Пракурор - ТС, 126). Курніца ж. Курная хата. У сярэдзіне хата нагадвала даўнейшую курніцу (М. Зарэцкі - ТСБМ, II, 759). Курны, прым. Які мае адносіны да курніцы. Сама княгіня, прыслуга і ахова ўвечары ў панскім маёнтку, у манастыры, а разоў колькі і ў простай сялянскай хаце з земляной падлогай і курнай печчу валіліся з ног (I. Шамякін. Вялікая княгіня - ВК, 170). // Закураны, задымлены. А хто ж Марыля і Даніла? Як апынуліся яны У хатцы кінутай, панылай, Дзе сцены курныя адны? (Я. Колас —ТСБМ, II, 759). о Курная хата (хаціна, хатка) — хата, якая абагравалася печкай без коміна. Йшлі яны і прыйшлі на паляну. На паляне - курная хата, Каля ха
Дадатковыя словы
адязджаючы, бём, зязджаліся
6 👁