Ён адвагу і моц аддаў Пане Каханку (В. Дунін-Марцінкевіч. Благаславёная сям'я - Тв., 241)...як ва ўчарашнюю ноч мне прымроіўся ў кунтушы чырвоным, у шапцы з баранком і з шабляю на баку (У. Арлоў. Міласць князя Гераніма - МКГ, 203). Помню нашу вялікую хату, дзе на відным месцы вісела шабля, падораная панам Юрыем, а таксама кунтуш з ягонага пляча (В. Іпатава. Чорная княгіня - MX, 233). Бацька не знасіў кунтуша, пакінуў яго як памяць пра былыя дні (там жа)...яшчэ лявей паселі Данілавы вярхоўныя военачальнікі ў блакітных жупанах і чырвоных кунтушах на рукавах (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 259). о Зялёны кунтуш - служачы канторы. Даніла зараз у канторы сярод зялёных кунтушоў, Мардастых, прагных гладышоў 1 рознай панскае пражоры (Я. Колас. Рыбакова хата - 36. тв. у 12 т., VIII, 210). Кунтушык м. Памянш. да кунтуш. II перан. Шляхціц. Кунтушыкаў, каптурыкаў I антэкаў-мазурыкаў наперлі нам сюды, Каб гэтыя «дабродзеі» Вам польскасць тут праводзілі На панскія лады (Я. Колас. Панская ласка - 36. тв. у 12 т., II, 30). Купа ж. Пазыка. — А чаго ты да каго з паноў не пойдзеш ды купу не возьмеш? (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 32). Купаваць [польск. kupowac] незак. Купляць...грошы мне няма адкуль браць, каб купаваць розныя рэчы на кірмашох (М. Цэлеш. Пернікавае сэрца - ХБ, 198). Купец [ст.-бел. купець] м. 1. Багаты гандляр, уладальнік прыватнага гандлёвага прадпрыемства...і самі купцы полацкія адвозілі яшчэ, разам з мехам сабалёў і куніц, у булгарскую сталіцу на Іцілі [Волзе] дзяўчат з навакольных зямель (В. Іпатава. За морам Хвалынскім - MX, 33). Купцы аглядалі жывы тавар, таргаваліся, завязвалі ў еузлы тканіны і мяхі, бразгацелі манетамі і сярэбранымі брускамі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 112). Жывена заснула ізноў, ажно пакуль не загукаў да ўсіх рог і нейчы голас унізе не пракрычаў, што прыехалі купцы (там жа). Пад Крычавам шляхта падсцерагала купцоў з Козліч, Алексанцаў і Калугі (В. Чаропка. Храм без Бога - Хр., 143). [Пан Юры:] - У купцоў ператварыцца? [Алесь:] - У купцоў - не ў старцоў. Толькі надзел не падушны, а пасямейны (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 154). - Твой бацька купец? — He, дваранін. Але ў яго ёсць маленькая фабрычка. Абрусы, сурвэткі, усё такое, словам (там жа, I, 269). Моршчацца купцы імянітыя, баяры, ды і сам казначэй княжацкі (В. Іпатава. За морам Хвалынскім - MX, 29). Разбэшчаны паны, купцы Працоўным людам гандлявалі (Я. Купала. Вялікаму Кастрычніку - 36. тв., IV
Дадатковыя словы
сямя
5 👁