купіць хату ды некалькі кароў, засталіся толькі косці ды пер'е (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяў – Пр., 208). – Бацька, ты б падлогу наслаў ці плот новы ўсчаў, не раз казаў ён, аддаючы старому сярэбраныя і медныя куны, што назапашваў на службе (В. Іпатава. За морам Хвалынскім – МХ, 19). Калі ж юр разбярэ купца іншаземнага і застане муж полацкі яго ў жонкі сваёй – возьме за крыўду і ганьбу таксама дзесяць грыўняў серабра, а калі той звяжа мужа разгневанага – заплаціць дванаццаць грыўняў старымі кунамі... (там жа, 41). ..вартаўнікі таксама прыклаліся да біклагі з віном, угодліва прынесенай ім хлопчыкам, што служыў тут на пасылках і зарабіў на гэтым цэлую куну (там жа, 54–55). – Сто нагат альбо трыццаць кун, – мой голас прагучаў спакойна (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна – АД, 402). Не крыўдзілі людзі пасадніка і сябе, так што бывала, забіралі ў халопы ўсю сям'ю, якая не магла выплаціць прызначаных кунаў і пенязяў (там жа, 468). Кундаль [польск.] м. Сабака. Жыву на правох кундаля: захоча – пакіне, не захоча – скажа «пайшоў вон!»... (М. Цэлеш. Пёрка й іншыя – ХБ, 87). Кунігас [балт.] м. Князь. Літоўскія кунігасы гадуюць у лясах свае баявыя дубіны (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі – МКВ, 56). – Пасылай ганца кунігасу Даўгеруту, да аўкштайтаў, – сказаў Вячка (там жа, 264). Кажуць шапатнікі, што варуцкі кунігас вельмі строга абыходзіцца з жонкаю, што патаемна плача яна (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды – ЖЖ, 68). – Дзякуй, кунігас, за добрыя словы пра нашага князя (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона – КРЗ). Кунічнае [ст.-бел. куничное – род пошліны, грашовага пабору] н. Від падатку. ..усе слугі ў Верхнім замку забегалі з падвалаў па каменных лесвіцах узад-уперад, цягнучы з камораў лашты піва і віна, рыбу і мёд – усё, што напрывозілі ў замак цівуны, беручы даніну з мыты рачной і перавозаў, з млыноў і кунічнае, а таксама з кожнага дыма ў селішчах і гарадах (В. Іпатава. Альгердава дзіда – АД, 563). Кунтуш [ст.-бел. кунтушъ, кунтужъ, кунтышъ < венг. köntös < цюрк. kontoš] м. Старадаўняе верхняе мужчынскае адзенне (апраналі на жупан) у выглядзе кафтана з шырокімі разрэзанымі адкіднымі рукавамі, якое насіла польская, беларуская і ўкраінская шляхта. Паны ў рознакаляровых кунтушах пры зброях, некаторыя ў напудраных парыках рассаджваліся паводле годнасці, рангу і чыну побач з панямі і паненкамі (З. Бядуля. Салавей – Выбр. тв., 87). А ў падземным ходзілазі с-пад родных муроў-скляпоў у Цёмны Лес нясуць княжну Ганну вусатые, у кунтушох і с пяром на шапцы, дружыннікі княжыча Ўладыслава (М. Гарэцкі. Лірные сьпевы – Р, 91). Бедны шляхціц-юнак на жыццёвым світанку Ў кунтушы абшарпаным, толькі смеласцю шчасны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁