Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
якія выступаюць нібыта ад імя беларускага народа (Я. Купала. Ліст у рэдакцыю газеты «Савецкая Беларусь» - 36. тв., VII, 239). Кулеш м. Рэдкая мучная каша з салам. Хутка каля бойкага, вясёлага агню ў пузатым чорным чыгуну булькатаў кулеш (1. Новікаў ТСБМ, II, 752). - Іш чым частаваць наважыў, куляшом нейкім, быццам яечні няма з чаго ўпячы! (М. Цэлеш. У імя догмы - ХБ, 22). Кулёк м. Мужчынская верхняя вопратка прамога пакрою з сукна або паўсукна без падкладкі (вядома больш на Віцебшчыне і Магілёўшчыне). На ім быў шэры кулёк з сукна хатняга вырабу. якія ў нас насілі тады, як мелі права браць воўну ад сваіх авечак для хатніх патрэб (М. Цэлеш. Вярнуўся чалавек - ХБ, 154-155). Кулкі [польск.] мн. Гурткі. Адчынілі польскую школу, настаўнік стаў вучыцца па-польску, апрача гэтага ён арганізаваў «кулкі», але ніхто з беларусаў не пайшоў у гэтыя кулкі, апрача некалькіх шляхцюкоў (Я. Колас. Пісоўныя работы курсантаў слуцкіх павятовых курсаў - 36. тв. у 14 т„ XI, 40). Куля [польск. kula - 1. Шар. 2. Куля, ядро. 3. Спартыўнае ядро] ж. Зямны шар. Хіба тут, у гэтай бяздомнай птушцы, не відавочны намёк на пралетарскую клясу, вясковую беднату й ліквідацыю прыватнай уласнасьці на аднэй шостай зямной кулі? (М. Цэлеш. «Янка сеяў людзі жалі» - ХБ, 127-128). Куманы мн. Тое, што полаўцы. Куды ж ідзе народ? Што гоніць яго да напятай цецівы небасхілу?.. Куды ж ідзе народ куманаў? (Л. Дайнека. След ваўкалака — МКВ, 487). Прыморскія куманы з гікам рынуліся на коп'і імячы русічаў... (там жа, 548). Кумварыя ж. Цяжкая гружаная лодзія. Вось ён [служка] дабіраецца да прычалаў. Дзе моцныя якары ледзь утрымліваюць на месцы цяжкія груджаныя лодзіі - кумварыі, цяжкія баявыя караблі - драмоны, усіі і памфілы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 208). Кумган м. Старадаўні гляк з носікам, ручкай і накрыўкай для квасу. ..а назаўтра ізноў да самай поўначы гараць лучыныў грыдніцы, і толькі паспяваюць насіць маладыя стольнікі з брэцьяніц чашы ды бочкі, глякі ды кумганы з квасам наліваюць (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 26). Куна [ст.-руск. куна - грашовая адзінка, роўная 1/22 грыўні; першапачаткова - шкурка куніцы, вартасцю ў 1 дыргем] ж. Лікавая адзінка ў грашовай сістэме Старажытнай Русі: у X—XI стст. колькасць серабра ў куне адпавядала 1/22 грыўні (па іншых звестках - 1/25), у XII — пачатку XIV ст. куна раўнялася разане і складала 1/50 грыўні (тэрмін як назва грошаў захоўваўся ў Расіі да XVII ст.)...раніцай ад птушкі, за якую было аддадзена памытчыку столькі кун, што за іх можна было
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

квасу...а, копі
7 👁
 ◀  / 658  ▶