Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
мені - жоўтыя шкляныя пацеркі - глядзеў сабе пад ногі (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 542). Але абодва [мужчына і хлопчык] былі апаясаныя мясцовымі пасамі - звыкла віселі на іх капцюхі, сцягнутыя раменьчыкамі з нанізанымі на іх рознакаляровымі пацеркамі, а ў хлопчыка на шыі матляўся кудмень - засцерагальнік з бронзавых бразготак (там жа, 566). Кузня і кузьня ж. Майстэрня для апрацоўкі металу ручной коўкай. I кузня звінела, Ажрэха йшло ў даль... I выкаваў [каваль] волю, Як іскру, як сталь (Я. Купала. Чырвонай Арміі паходы - 36. тв., IV, 334). Уласьнік кузьні, каваль Іцка, з чорным закураным тварам, рыжаватай барадой, штодзень праходзіў ля школы ў кузьню (М. Цэлеш. Курылка - ХБ, 235). Кука ж. Таемны падарунак. 0 Кукуўруку - хабар, звычайна грашовы. Пасябраваў, сволач, з Мусатавым, даў яму, кажуць, куку ў руку, толькі каб той памог яму спаймаць таго збеглага мужыка, што кінуў вілы... (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - ЭСФ, 204). Кукейноскі, прым. Які мае адносіны да Кукейноса. - Надоўга запомняць тэўтоны кукейноскі меч і зразумеюць, што за кожную нашу слязу патрэбна плаціць сваёй слязою (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 274). Кулага ж. Ежа, прыгатаваная з густа заваранай жытняй мукі. Была ў іх з затаўкай [заправай] крупеня, кулагу пхалі ў жываты; Была ў іх гушча і драчона. I парасяціна смажона (В. Равінскі. Энеіда навыварат - Зан., 52). Кулак м. Багаты селянін-уласнік, які выкарыстоўваў наёмную працу беднякоў і быў залічаны савецкай уладай да ворагаў народа. Кулакі прыходзілі на выбары, апранутыяўлахманы, у парваныя світкі. Бедныя, наадварот, апраналіся ва ўсё лепшае (3. Бядуля. Дзесяць - Выбр. тв., 161). Гаспадар — кулак багаты, -Як заўсёды стаў круціць, Толькі б меней заплаціць (А. Александровіч - ТСБМ, II, 751). Адно зьдзекі з народу нашага: былі нацдэмы — вучняў забіралі ў турмы, а цяперака кулакі — высылкіў сібірскую немарач... (М. Цэлеш. У імя догмы — ХБ, 25). А Кулакі-асаднікі'. Зніклі насаджаныя польскім імперыялізмам хутары кулакоў-асаднікаў, якія трымалі ў парабкаванні навакольныя вёскі (Я. Колас. Уз'яднанне — ТС, 184). Макарка ведае, што паны стварылі так званыя «ўсходнія крэсы» і засялялі іх польскімі кулакаміасаднікамі (Я. Колас. Макарка Навак - 36. тв. у 12 т., V, 396). Кулацка-буржуазны, прым. Які мае адносіны да кулакоў і буржуазіі. Польскі фашызм.. у гэты самы час імкнецца з дапамогаю кулацка-буржуазнай верхавінкі акупаванае Беларусі стварыць арганізацыі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

узяднанне
14 👁
 ◀  / 658  ▶