Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
I ктытар спіць... Heрана ўстане: Навекі праведны, заснуў (Я. Купала. Гайдамакі - 36. тв., V, 430). Куафюршчык м. Цырульнік. 1 яны ехалі - гарбары і залаташвеі, шорнікі і ювеліры, карэтных спраў майстры і куафюршчыкі, якія рыхтаваліся выкладаць на галовах віленскіх модніц самыя адмысловыя прычоскі, карыстаючыся для таго конскім воласам і нават мачалкай, фарбаванай галінкамі вольхі (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 412). Кубел [ст.-бел. кубель — 1. Дзежка з вушкамі, кубел. 2. Куфар] м. Скрыня, куфар для захоўвання чаго-н. Перад ягонай трохпавярховай шыкоўнай харомінаю (на яе пайшло нямала адборных каменя, цэглы і дрэва, шкла, серабра і золата як са свайго кубела, так і ўкрадзенага з княскай казны, а таксама дарэмнаіі рамесніцкай і смердаўскай сілы) сустрэўся з нізкім паклонам ягоны цівун Крук (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ, 65). Кувада ж. Старадаўні звычай, калі мужчына перад родамі жонкі ішоў у пушчу. Перад родамі муж доўга глядзеў жонцы ў вочы, a потым знікаў з хаты, ішоўу пушчу і там крычаў і біўся аб дрэвы. I жонкі раджалі лягчэй, а мужчыны кажуць, нават адчувалі боль, яны нібыта бралі частку пакут на сябе.... Потым, як заўсёды, ад гэтага засталася адна абалонка. Ніхто амаль не ўмеў «браць на сябе», але ў пушчуўсё адно ішлі... Гэта звалася кувада... Няўяўнай старадаўнасці звычай (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 156). Кугеня ж. Страва з хлеба і вады. Гаманілі, меркавалі, спрачаліся новагародцы: «Каб кожны дзень так, a то кугеня абрыдла!» (В. InaraBa. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 64). Кудзеля ж., перан. Мацярынскі радавод. Успамянуўшы дзеі мяча, пераходжу да кудзелі (А. Абуховіч. Мемуары - Зан., 524). о «Па кудзелі» — па жаночай лініі (параўн. «па мячы» - па мужчынскай). Ненавіснымі былі ёй [Боне] самыя магутныя ў Княстве Радзівілы, якія ўжо «па кудзелі» пабывалі на троне і якія нізавошта не дапусцілі б яе выбару для маладой князёўны Астрожскай, дзед якой быў нездарма надзеяй і гонарам беларусінаў і ўкраінцаў (В. Іпатава. Чорная княгіня - Up., 114). Дык гутарку пачаў з ім, - можа, як удасца Настрой яго паправіць, дык аб парантэлі Пачаў пытаць, аб продках па ліячы, кудзелі (В. Дунін-Марцінкевіч. Літаратарскія клопаты — Тв., 271). ..Пётр Вялікі хрысціў яго [расійскага паэта] дзеда па кудзелі — Ганібала (Ф. Багушэвіч. Даўно не было ў нас такога зменлівага надвор'я Тв., 138). — Мне згадаўся мой дзед па кудзелі (У. Арлоў. Пяць мужчын у леснічоўцы - МКГ, 230). Кудмень м. Засцерагальнік з бронзавых, шкляных бразготак. Князь, у расхрыстанай кашулі, з матузком, на якім матляліся вакол шыі куд
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

надворя
8 👁
 ◀  / 658  ▶