Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Крыска [польск.] ж. Лінія. На гладзі воднай рысавалі крыскіініклі ў гладзі непрыметна (Я. Купала. Яна і я — 36. тв., V, 127). Крыўскі, прым. Беларускі. - Гетман, мы вітаем цябе на крыўскай зямлі, - схіліўся ў паклоне перад князем вой у зялёным жупане (В. Чаропка. Храм без Бога - Хр., 174). Потым Напалеон узнамерыўся абмежаваць намаганні Варшавы, стварыўшы літоўска-крыўскую дзяржаву (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, 1, 174). Крэдытка ж. Папяровы грашовы знак вартасцю ў 1, 3, 5, 10, 25, 50, 100, 500 рублёў (з 1843 па 1917 г.). Зараз такі час, што не мёртвыя крэдыткі трэбаў панчоху складаць (М. Віж. Лабірынт - Л, 132). Тым больш, што крэдыткі вам патрэбны не на бражнічанне ў рэстарацыях (там жа, 216). Крэпаснічаства [руск.] н. Прыгонніцтва. Аб гэтых нацыяналістах, каторыя хацелі бусё чыстае і светлае ў Расіі апаганіць, запынуць і перавярнуць усёяе жыццё назад -у крэпаснічастеа, - мы і гаеарыліў сваёй стацці (Я. Купала. За «А ўсё ж такі мы жывём!..» - 36. тв., VII, 210). Крэсавы, прым. Які мае адносіны да Крэсаў. Крэсавыя сёлы і вёскі аж кішэлі паліцыянтамі, рознымі канфідэнтамі (Р. Сабаленка — ТСБМ, II, 747). Крэсіва н. Кавалак сталі для высякання агню з крэменю. Казачэнка б'е крэсівам па крэмені, еысякаючы іскру, раздзьмухвае (I. Навуменка ТСБМ, II, 747). А тым часам Крэсіва лети дайцеДы табакі (Я. Купала. Кацярына - 36. тв., V, 388). Кірык вястун вярнуўся да сваіх, хаваючы ў кішэнь крэсіва і сушаную губу (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 392). На лакцявых сугібах віселі зялёныя вярбовыя кашы з накрыўкамі, на паясах - грабенцы, крэсівы і дошчачкі, якія ўжываюць у глухіх мазурскіх вёсках, калі чэшуць галаву (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 184). Крэсіць незак. Высякаць агонь крэсівам. [Сцёпка] дастаў капшук, набіў люльку тытунём ды пачаў агонь крэсіць (А. Якімовіч — ТСБМ, II, 747). Крэсовы [польск.], прым. Акраінны, пагранічны. I пайшлі упяцёх [сенатары] за высокі парог Да «крэсовага» яснага панства (Я. Купала. Пяць сенатараў - 36. тв., IV, 77). Крэўкі [ст.-бел. кревкии - слабы, няўстойлівы (пра характар, натуру каго-н.], прым. Пахоплівы, гарачы...каралева надта крэўкая дый сквапная (В. Іпатава. Чорная княгіня - Пр., 96). А ў свае крэўкія, гарачыя хвіліны ён [Ягайла] мог, наліваючыся тугім, помслівым гневам, затупаць нагамі так, штоўсё змаўкала ў замку, а яго невысокая постаць, здавалася, вырастала да столі (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 351). Ктытар [ст.-бел. ктиторь, ктыторь — заснавальнік касцёла, манастыра або царквы] м. Царкоўны стараста. Бялее месяц; людзі спяць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

кревкйй, ктйторь, летй
4 👁
 ◀  / 658  ▶