Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
жаніцца нельга, яны жрыцары-манахі, ці не так? (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў-АД, 15). Ну, нічога, суцяшальна думаў Бутрым, іўнас пераменіцца: вось паб'ём крыжакоў, заслужым мечамі — і мы вызвалімся (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 289). 1 атрымалася, крыжакоў рубілі на сваю ж бяду (там жа, 153). Крыжацкі, прым. да крыжак. У сталіцу крыжацкую Мальбарк ездзілі (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд- ТЖ, 150). Столет мінула крыжацкай навале, Як кроў з паўночных смактала паганаў (Я. Купала. 3 «Конрада Валенрода» - 36. тв., V, 233). Альгерд з жалем падумаў, што калі 6 ён быў хаця якой маленькай птушкай-варакушкай, то абляцеў бы ўвесь крыжацкі стан і расказаў бы бацьку, дзе і як ставяць яны загоны (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 525). Відаць, такі самы жолаб быўу самой сцяне і яна адыходзіла, адкочвалася на каменных шарах (такі механізм я калісьці бачыў у патаемным ходзе ў адным са старадаўніх крыжацкіх замкаў.) (У Караткевіч. Чорны замак Альшанскі - 43, 224-225). Крыжовы, прым.: о Крыжовы паход - рэлігійныя войны заходнееўрапейскіх феадалаў супраць мусульманскіх дзяржаў, язычнікаў, ерытычных рухаў прыбалтыйскіх і славянскіх народаў у XI—XV стст...на пачатку 1253 года кароль франкаў Людовік IX таксама паспрабаваў дамовіцца з мангола-татарамі, паслаўшы фламандца Вілема Рубруквіса да хана Мункэ, каб прыцягнуць таго да ўдзелу ў крыжовым паходзе на заняты сарацынамі Святы горад, абяцаючы багатыя падарункі і здабычу (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 52)...двух гадоў не прайшло, як nana Ян XXII прадпісаў дамініканам прапаведаваць крыжовы паход на Літву і Жамойць (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 424). Крылатка ж. Верхняя мужчынская адзежа ў выглядзе плашча з палярынай, якую насілі ў XIX - пачатку XX ст. У дзверы ўлазіў маленечкі тоўсты чалавек у чорнай - безумоўна, даваеннага пакрою крылатцы (Б. Мікуліч - ТСБМ, II, 740). Крымчакі мн. Войска Крымскага ханства (Крымскае ханства феадальная дзяржава ў паўднёвым Прычарнамор'і ў 1428-1783 гг., да сярэдзіны XV ст. належала ханам Залатой Арды; асноўнае насельніцтва - татары; удзельнічалі ў войнах з Персіяй, Польшчай, ВКЛ, Маскоўскай дзяржавай)...крымчакірыхтаваліся напасці на землі Масковіі (В. Чаропка. Храм без Бога — Хр., 175)..у самы разгар бітвы, калі тонкая сцяна ратнікаў у самым цэнтры аддзяляла раз'ятраных крымчакоў і хана Кутлубая ад стана Альгерда, раптам ускочыў вялікі князь з крэсла, на якім сядзеў і адпачываў пасля доўгага змагання (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 597). Туркі і іхнія васалы крымчакіўжо навіслі над Еўропай (У. Арлоў. Час чумы - МКГ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пабём, прычарнаморі, разятраных
4 👁
 ◀  / 658  ▶