Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 10). Яна, Рагнеда, павінна княжыць крывічамі (там жа, 67). Iўрэшце апошнім удзельнікам «Контэрфратэрніі» быў сярэдніх гадоў настаўнік гарадзкой шко.іы, які цікавіўся галоўна мясцовай гісторыяй да прыняцьця хрысьціянства Крывічамі (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 77). Гэй, вольныя птахі, патомкі крывічаў! Да неба! Па зоры і гром перуновы... (Я. Купала. У вырай! - 36. тв., IV, 80). [Міхал:] - Хіба няма сярод вашых багоў той, якая валодае наймагутнейшым у свеце — прыгажосцю? Перад якой час ад часу схіляюцца нават самыя моцныя? [Жывена:] - У нас? Есць. У славян - дрыгавічоў і крывічоў — Лада і яе дзеці Лель і Палель (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 235). Чырвоныя каснікі кастрышча падалі водсветам то на твар Лозкі, то на яе плячо, абцягненае тонкім палатном кашулі, то на філіграннай работы колт у вуху, дзе спіраллю было адзначана, што належыць яна да крывічоў (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 500). [Альгерд:] — А вы хіба не немцы? [Мужчына:] -He, мы абодва славяне. Ён [хлопчык] крывіч, а я з дрыгавічоў (там жа, 568). А Крывічы-вільняне: I тут, на паседжанні паноў-рады, зноўузгадаў ён [князь Воін] полацкага князя Расціслава Рагвалодавіча, што княжыў у Крывіч-горадзе два з паловай стагоддзі таму, і сыноў яго Давіла і Маўкольда, якія вярнуліся з Цар-горада да крывічоў-вільнян, і пра тое, што Міндоўг паходзіў ад Маўкольда, а значыць, Полацку належыць пяршынства ваўсіх важных дзяржаўных справах (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 323). Крыж м. Знак узнагароды, ордэн. Плыве Дняпро, плыты плывуць памалу... - Спакойна спіце, вы, акопы, бліндажы: На іхніх землях з іхніх генералаў Знімаць пагоны будзем, шаблі і крыжы (Я. Купала. Старыя акопы - 36. тв., IV, 265). Крыжак м. (разм.). Удзельнік захопніцкіх паходаў супраць славянскіх і іншых народаў, член Тэўтонскага ордэна; крыжаносец. [Стары Будрыс:] -Хай да князя Кейстута Другі [сын] едзе, ахутка, Крыжакоў хай знішчае дашчэнту! (Я. Купала. Тры Будрысы - 36. тв., I, 378). Ён [Раман] упэўнена прайшоў на пачэснае месца, побач пасадзіў крыжака, і Яўлампія, віючыся сваіммажным целам, пачала частаваць знатнага госця (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 81). Цяпер, калі крыжакі насыпалі яму [князю мазавецкаму] солі на хвост, абрабаваўшы зямлю мазавецкую, ён схапіўся і вырашыў шукаць саюзніка (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна — АД, 323). Давыд у апошнім націску прабіў глухую сцяну крыжакоў і прымусіў іх адступаць (там жа, 338). На працягу стагоддзяў змагаліся мазуры з нямецкімі захопнікамі за хлеб з роднага поля і за родную мову, пачаўшы гэтую барацьбу яшчэ з крыжакамі (Я. Брыль - ТСБМ, II, 739). [Служка:] - А крыжакам, як вядома
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
5 👁
 ◀  / 658  ▶