скае, гданьскае, брандэнбургскае, бальгскае, торуньскае, крулявецкае... (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 227). Крупнік м. Хмельны мядовы напітак, пітво, прыгатаванае на агні з гарэлкі і патакі з рознымі прыправамі (раней быў пашыраны на Беларусі). - Добра, — сказаў тоўсты Іван і закругленым рухам разліў па чарках крупнік. - Карты на стол (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, II, 733). [Кручкоў]: Абніміцеся і пацалуйцеся на згоду, — ну, што ж?.. Ціхон! На згоду каб быў крупнік! (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта - Тв., 130). Кручок м. Мера гарэлкі, роўная 250 г. Лабановіч цішком паслаў бабку Параску ў манапольку па кручок гарэлкі (Я. Колас - ТСБМ, II, 736). Крывапрысяжац [ст.-бел. кривоприсяжець, кривоприсяжца, кривоприсязца і інш.] м. Парушальнік прысягі, клятвапарушальнік, ілжэсведка. [ЯўнутД-Бацька мяне прызначыў на трон. Мяне, а не вас! А вы... крывапрысяжцы, лупежцы, зородні! (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 558). Крывіты мн. Славянскія народы. Славянскія народы, як прыкладам, — Курэты, Квірыты або Крывіты, — ужывалі рунічнага пісьма задоўга да прыбыцьцяў Грэцыю фэніцыянскага Кадмуса (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 94). Крывіцкі, прым. Які мае адносіны да крывічоў. Гэй, павейце, разгуляйцеся, Ветры вольныя, лёгкакрылыя, Had старонкай над крывіцкаю Зашуміце, неўгамонныя (Я. Купала. Гарыслава - 36. тв., V, 135). ..раптам мінулае сышлося з цяперашнім і быццам расчынілася акно з відам наДзвіну і Палату, дзе стаяў у дзесятым стагоддзі сталічны крывіцкі дзяцінец (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 7). [Рагнеда:] - ты - крывіцкі князь, ты пасталееш і вернешся ў Полацк (там жа, 69). II Беларускі... даслалі мнеў 1881 ці 1882 року.. гарачую тай поўную самасвядомства ваззову да Беларусі, гдзе казалася, што мы народ, імеюшчы стаянства [месца] сваё, народаправы свае і пр. і пр., што язык наш крывіцкі - не цыганская... галда якая (В. Савіч-Заблоцкі. Пісьмы да Міхайлы Драгаманава - Зан., 549). Крывічане мн. Тое, што крывічы. У хораме белым жыў-быў добры пан Вялікага роду — з князей крывічан (В. Дунін-Марцінкевіч. Травіца брат-сястрыца - Тв., 334). Крывічы мн., адз. крывіч, м. Аб'яднанне ўсходнеславянскіх плямёнаў, якія жылі ў басейне верхняга Дняпра, Заходняй Дзвіны, Волгі, на поўдні Чудскага возера. - На Літве іў Нальшанах, — працягваў стары, — крывічы і літоўцы здаўна змяшаліся, і пайійоў адзін народ з адной мовай (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 175). Трэцім значным горадам таго часу была сталіца крывічоў Полацк (К. Тарасаў. Тры
Дадатковыя словы
абяднанне, вопрйсязца, збродні, крй, крйвопрйсяжець, крйвопрйсяжца
4 👁