Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Кроніка ж. Хроніка. У ваднэй старадаўнай саксонскай кроніцы ёсьць малюнкі стараславянскіх багоў з часоў хрышчэньня славянаў (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 90). Кросны мн. 1. Ручны ткацкі станок. Імаці праз доўгія, сумныя вёсны Ткуць пояс квяцісты герою на кроснах (П. Броўка — ТСБМ, II, 728). 2. Палатно, тканіна. Гэлька кросны тчэ на коўдру, на бялізну, на радно (В. Сташэўскі - ТСБМ, II, 728). II вобразн. [Апанаска] добра бачыў кроплі расы на кроснах, вытканых павукамі (М. Даніленка - ТСБМ, II, 728). А зіма аж пачарнела - Годзе ёй тут кросны ткаць!.. (Я. Колас. Песня аб вясне - 36. тв у 12 т., Ill, 165). 0 Хітрыя кросны ткаць (інд.-аўт.) - уводзіць у зман каго-н. Ткуць дыпламаты Хітрыя кросны, Точаць бандыты Нажы (Я. Колас. Будзьце чуйны - 36. тв. у 12 т., II, 61). Як чаўнок у кроснах - туды і назад, мітусліва (снаваць). А згоролены дзядзька Гіляры Снуе як у кроснах чаўнок: Адкрыў ён тайком у гушчары — Аж страшна сказаць — браварок (Я. Колас. Адплата - 36. тв. у 12 т., VIII, 374). Як чаўнок каля красён — тое ж. А другім Яўхім прысніўся, I дзіўны быў адзін сон: 3 хаты ў хату чмут насіўся Як чаўнок каля красён (Я. Колас. Прапаў чалавек - 36. тв. у 12 т., III, 89). Кругавід м. Гарызонт. Рэйкі, нядаўна пракладзеныя, працягнуліся, як дзве струны на магутнай скрыпцы — пабеглі яны за сіні і далёкі кругавід (В. Каваль - ТСБМ, II, 729). Iкругавіды для людзей Аж да сузор'яў пойдуць У вежавых прасторах (Я. Купала. Ленін - 36. тв., V, 313). Кругазор [руск.] м. Тое, што кругавід. Іскрыцца ў зорах кругазор (Я. Купала. На тэму крытыкі і самакрытыкі — 36. тв., IV, 309). Круглавіды, прым. Круглатвары. Росту ён сярэдняго: валасы цемнаватые, у польку; круглавіды... (М. Гарэцкі. Рунь - Р, 4). Кружганак [польск.] м. Сенцы. Углыбі пад аркадамі кружганак (прысёнак), перасечаны вялікай акутай брамай з малым закратаваным ваконцам угары (Я. Купала. Эрос і Псіха- 36. тв., VII, 110). Крук м.: о Нотныя крукі - раней нотнымі крукамі запісвалі музычныя спевы. / у параўн. Трывожна каркалі на абледзянелых бярозах вароны, гайдаліся чорнымі злавеснымі нотнымі крукамі, ствараючы агульную музыку магчымай вайны (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 369). Круль [польск.] м. Кароль. Княжылі тут князі, Крулі крулявалі, I цары царылі У крывавай хвалі (Я. Купала. Барысаў — 36. тв., V, 199). // перан. Ваш «падкрулек», пан Пілсудскі, «Круль» маны і ашуканства (Я. Колас. Панам - 36. тв. у 12 т., II, 21). Крулявецкі, прым. Які мае адносіны да Круляўца. Кожнае комmypcmea па харугве — рагнецкае, клайпедскае, мальбарцкае, аструд
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

згорблены, сузоряў
5 👁
 ◀  / 658  ▶