Красны, прым. Прыгожы. «Дзеткі заплечныя, Благаславіце краснай панне каравай учыніць» (В. Дунін-Марцінкевіч. Гапон - Тв., 194). Цяжка жылося ў панурых Няміраўскіх харомах Бутрымовай жонцы, краснай пані Мары (В. Ластоўскі - Тв., 21). Будзеш мець красну жанэнку (Ян Чачот. Віншаванне з аказіі імянін філамата Юзэфа Яжоўскага Зан., 26). Вось бо гоцкія красныя дзевы запелі На пахілістым беразе сіняга мора (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 264). «Устану я, красная дзеўчына, не благаславіўшыся, пайду не хрысціўшыся, і выйду не дзвярмі за новыя вароты ў чыстае поле» (3. Бядуля. Салавей - 36. тв. у 5 т., III, 71). Н Сонечны. - Будзь жысць твая красны дзень. Жый ты доўга, доўга вельмі, Так доўга, як берасцень!.. (I. Мігановіч. Ігнат Сліўка — Зан., 107). II Моцны, дужы. I праца не бярэ маладых, красных на здароўе, круглаеідых дзевак... (М. Гарэцкі. Роднае карэньня - Р, 47). о Красная цана - самая высокая цана, якую можна даць за што-н. To красная цана гэтаму разбойніку - трыццаць восем рублёў у месяц (У Караткевіч. Зброя - 43, 290). Красны слаўца (выпускаць) - красамоўна гаварыць, казаць што-н. Дзяцюк жа красны слаўца ўзамен выпускае (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш - Тв., 466). Пісьменства краснае — мастацкая літаратура. Яўна парушаючы законы пісьменства краснаго, пішу я тут аб тым, што запраўды было (М. Гарэцкі. Рунь - Р, 3). Кратэр [ст.-бел. кратирь} м. Келіх, чаша. Аднак, калі служкі Бога пакінулі пакой, на стол былі пастаўлены кратэры з віном, вазачкі з ільдом, падносы з чырвонымі варанымі крабамі, фаршыраваная рыба, і размова паступова ажывілася (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 201). Нікіфар падняўяе [Жывены] галаву, дзынькнула разгубленай нотай струна, Васіль падскочыў з кратэрам віна (там жа, 209). Краўчы м. У Рускай дзяржаве да XVIII ст. - баярын, які ведаў царскім сталом, стольнікамі. Калі я першы раз прамовіў князю, каб не браў ён у замак краўчага Гінгвіла, а прагнаў яго, князь напачатку пасмяяўся (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 334). Краябраз [польск.] м. Краявід. Краябраз повен заходняга сонца, цішы і вяселля (Я. Купала. Эрос і Псіха - 36. тв., VII, 51). Краявы, прым. Краязнаўчы. Ясь Ліскоўскі паставіў сабе мэту сабраць як мага болей беларускіх экспанатаў і адчыніць краявы музей (Я. Колас - ТСБМ, II, 726). Кроза ж. Летуценне, мара. Ты прыпомні юнацкія крозы. Ты прыпомні далёкія далі (Т. Кляшторны - ТСБМ, II, 726). Я з вершам праходжу жыццёвыя тракты, Я з вершам — і ў крозах, і ў сне... (Ю. Таўбін ТСБМ, II
Дадатковыя словы
кратйрь
6 👁