Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Сцяпан]: Купіўя сягоння каляндар нейкі беларускі, як кажа крамнік (Я. Купала. Паўлінка - 36. тв., VI, 204). Крамніна ж. (разм.). Матэрыя фабрычнага вырабу. Стройная і досыць прыгожая дзяўчынка [Паўлінка]. Адзеўшыся ў недарагую крамніну, але чысценька (Я. Купала. Паўлінка - 36. тв., VI, 180). Крамны, прым. да крамніна. Сядзіць [Паўлінка] на ложку і пільна шые крамны кафтанік (Я. Купала. Паўлінка - 36. тв., VI, 180). Крамола ж. Змова, мяцеж, бунт. [Ганецкі:] - He гарачыся, трэба высачыць, з кім бунтаўшчыкі больш у вёсцы звязаны, каб з каранямі знішчыць крамолу (I. Козел - ТСБМ, II, 721). У кожным беларускім пісьменніку жандары ад літаратуры бачылі патэнцыяльнага злачынца, у кожнай спробе беларускага народа загаварыць на сваёй роднай мове-крамолу (А. Мальдзіс-ТСБМ, II, 721). [Пурышкевіч:] (да Дубровіна) - У казіны запрэм рог Крамолу мінутна (Я. Купала. Ісцінна чорнае трыо - 36. тв., II, 158). Крамольнік м. Той, хто займаецца крамолай; змоўшчык, мяцежнік. Спачатку турэмшчыкі палічылі чыноўніка за вельмі сур'ёзнага злачынца, небяспечнага крамольніка (Л. Арабей - ТСБМ, II, 721). Сам паўбог на зямлі, ён [Аляксандр II] просіць у бога на небе падмогі, каб удалося арыштаваць «крамольнікаў» (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага - Н, 202). Крамольны, прым. Які мае адносіны да крамолы, звязаны з ёй; мяцежны. Усё ў..газеце было неспадзявана крамольным: і бунтарскі дух, і антыцарскія настроі (С. Александровіч - ТСБМ, II, 721). За пяро каб і за пэндзаль He браўся [Тарас] ні разу. Каб не браўся і не думаў Дум сваіх крамольных (Я. Купала. Тарасова доля - 36. тв., V, 215). Краса [польск.] ж. Упрыгожанне. Ясна, святочна ў красы ўбярыся [старонка], Птушкай свабоднай сягні ў вышыну (Я. Купала. Выйдзі... 36. тв., Ill, 111). Красала [руск.] ж. Тое, што крэсіва. Ногцем счысці [казак] красала Ды ў свой лоб стрэль ці ў гэтую жонку (Я. Купала. Ваявода - 36. тв., III, 340). Галавень злез з каня, прывязаў яго да драбін нейчых калёс і пачаў высякаць красалам агонь, каб прыкурыць піпку (М. Лупсякоў — ТСБМ, II, 724). Красёнцы мн. Памянш. да кросны. 0 Як чаўнок у красёнцах — туды і назад, мітусліва (хадзіць). Яшчэ не ўзышло нават сонца,.. А дзед як чаўнок у красёнцах Цянюе тамтут між зямлянак (Я. Колас. Адплата - 36. тв. у 12 т., VIII, 359). Красненькі, прым. Памянш.-ласк. да красны. Бо і Тадорка красненька Дзецюку была радзенька: Схапіў за сэрца хлапец! (В. ДунінМарцінкевіч. Шчадроўскія дажынкі - Тв
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сурёзнага
5 👁
 ◀  / 658  ▶