Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
КС, II, 392). — У каго засталася корпія? - спытаў Міткевіч (У. Арлоў. Пяць мужын у леснічоўцы - МКГ, 238). Корст м. Труна. У васабліва важных здарэньнях, хаваючы багатых або заслужаных людзей, корст пакрывалі смалой і «берасьцілі», г. зн. гучна спаясвалі даўгімі паяскамі бяросты ўсю труну, як бандажом, а наверх шчытна акручвалі яшчэ добра прасмоленымі вяроўкамі. Гэтак прыгатаваны корст мог сотні гадоў ляжаць у зямлі не паддаючыся буцьвежы (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 840). Корх м. Старая мера таўшчыні на шырыню далоні. Прайшоўшы прасторную зборню, чыста падмеценую, але ўсё ж брудную, бо на падлозе было неменш, як на корх, засохшай гразі,.. Лабановіч адчыніў дзверы ў канцылярыю (Я. Колас. На ростанях - ТС, 119). Коўцік м. Кадык. 0 Узяць за коўцік — павесіць. Хацелі прыдушыць у лесе, ды неяк пранюхаў, і за яго Міндоўг пяць харобрых баяр узяў за коўцік (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 84). Крагі мн., адз. крага, ж. Скураныя накладныя халявы з зашпількамі. 3 вышак звешваюцца чаравікі з жоўтымі крагамі (К. Крапіва ТСБМ, II, 719). На нагах [у паноў] - то бацінкі-лакіроўкі. To жоўтыя бліскучыя крагі (П. Пестрак - ТСБСМ, II, 719). Крада ж. Ахвярнае вогнішча. Iрашыў я па звычаю дзядоў нашых краду вогненную сатварыць і паклаў кунігаса на агонь (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 71). Краёвы [польск.], прым. Нацыянальны. Беларускія баяры і князі пераліцаваліся на польскіх паноў, а за імі і цяперашняя краёвая «польская» інтэлігенцыя нічога супольнага з народам тутэйшым мець не хоча (Я. Купала. Чаму плача песня наша - 36. тв., VII, 197). Крайс м. Край. Зьехаліся ня толькі баўэры з усяго крайсу, але ўсе, хто толькі мог (М. Цэлеш. Пернікавае сэрца - ХБ, 198). Крайсавы, прым. Павятовы. Вось тутака, у крайсаеым, як па-нашаму, у павятовым месьце, адбыўся перадкалядны кірмаш (М. Цэлеш. Пернікавае сэрца-ХБ, 198). Кракавяк [польск. krakowiak] м. Польскі народны танец, а таксама музыка да гэтага танца. Кракаеяк — за мазуркай. Наш хлопец шчаслівы Творыць з паннай Люцысяю цуды і дзівы (В. Дунін-Марцінкевіч. Люцынка, альбо Шведы на Літве - Тв., 321). Аж карчма трасецца - Кракавяка адбіваюць [канфедэраты], Вальца ды мазура (Я. Купала. Гайдамакі - 36. тв., V, 420-421). Калі ж зайграў аркестр кракавяк, вялікі зал клуба закруціўся мяцеліцай рознакаляровай еопраткі (М. Скрыпка — ТСБМ, II, 720). Крамнік м. (разм.). Уладальнік, прадавец крамы. Саламон вывучыў хітрыкі былых крамнікаў (3. Бядуля. Таварыш Мінкін - Выбр. тв
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
5 👁
 ◀  / 658  ▶