трымаючыся аслабелай рукою за «каня», пачынае баяць пра рай і пекла (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі -МКВ, 102). Копны, прым. да капа (грамада). о Копны суд - суд сельскай і гарадской грамады на Беларусі, які разглядаў справы простых людзей. 1969 - селянін на копным судзе прызнаўся ў рабунку, учыненым над маёнтнасцю Рамана Дастаеўскага (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 201). Сядзеў на гэтым памосце і копны суд, калі прыязджаў у мястэчка (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 45). Копт м. Егіпцянін, які прытрымліваўся хрысціянскай веры. Цябе ж, бядачку [асліцу], копт убогі Хацеў у Ёсіфа купіць (Я. Колас. Марыя ТС, 119). Марыя нанялася прасці У копта воўну, а стары Авец узяўся стадка пасвіць (там жа). Кораб [польск.] м. Карабель. [Нявольнік]: Пане! кораб, як ты загадаў, ўжо гатовы й чакае, калышучысь лёгка на лагодных хвалях прыстані (Я. Купала. Эрос і Псіха - 36. тв., VII, 105). Корд [ст.-бел. кордь венг. kard nepc. Kard] м. Кароткі меч. Загорскі, Алесь і Біскуповіч паклалі рукі на эфесы кордаў (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 354). Кірдун падышоў да Алеся і прышчапіў да яго зоройнага раменьчыка кінжал і пісталет. Потым падаў бацьку кароткі корд у срэбных, з залатымі травамі похвах (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 69). Ля пояса ў яго вісеў корд у бліскучых піхвах (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 10). Тэўтон, гыхнуўшы, размашыста ўсадзіў яму [Халадку] між лапатак востры гарачы корд (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 292). Яму [Вітаўту] добра, у яго пад жаночай світкай корд, хто спыніць - захрыпіць рассечаным горлам (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд — ТЖ, 192). I Кейстутавы слугі пабеглі, і падстольнічы -у падзямелле, каб прынесці ўсім траім іхнія вайсковыя прылады — баявую сякеру, дзіду, корд (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 559). - 3-пад корда столькі крыві нацякло, матухна літасцівая! (В. Іпатава. Гайна і Мікаш - MX, 332). А Корды-зубы (вобразн.): Ён ляжаў, нічога не разумеючы, акрамя жывых слоў. Неў змозе паварушыць рукою ці нагою, неўзмозе не аддавацца гэтым снам, дзе, як жывыя, хадзілі крыжакі і вялізныя мядзведзі з кордамі-зубамі (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 282). Корпія [с.-лац. согріа} ж. Перавязачны матэрыял у выглядзе нітак, нашчыпаных з рыззя (выйшаў з ужытку). Ён [Алесь] паспейіліва збіраўся. Загадаў Логвіну асядлаць Ургу. Накінуў плашч. У саквы загадаў пакласці бінты, корпію і ёд (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім
Дадатковыя словы
збройнага
3 👁