белы сцяжок з чырвоным крыжам (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 209). Комтурства н. Камтурыя - акруга, падначаленая камандору тэўтонскага ордэна. [Крыжакі] прывыклі у паходах на Жмудзь і Літвуруйнаваць і паліць — няхай адвыкаюць; не бачылі вялікага войска ў сваіх комтурствах - няхай убачаць, няхай адчуюць (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 233). Коннік м. Конны воін, кавалерыст. А пасля прыехаў і сам Давыд, з перамогай, з крыкамі вояў і галёканнем коннікаў (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 337). Конніца ж. Коннае войска; кавалерыя. Во спачатку йдзе пяхота, За ёй конніца і танкі (Я. Купала. Як у госці сын прыехаў - 36. тв., IV, 290). Гедзімін крыкнуў ганцам: «Зараз пойдзе конніца, хай яе прапусцяць толькі напалову!» (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 526). Праўда і тое, што Вітаўт утрымлівае дзесяць тысяч татарскай конніцы (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 228). Конны, прым. Конны воін, коннік. Таму вялікі князь пасылаў разведчыкаў адразу па некалькіх накірунках, і не пераставалі ўвесь дзень, і на прывалах, да коннага, пад'язджаць ганцы, дакладаць абусім, што бачылі (В. Іпатава. Альгердава дзіда- АД, 521). Контарфект [ст.-бел. контерфекть, контерфеть', ст.-ням. contrafect, conterfet] м. Малюнак, вобраз. -1 контарфект.. павешу. I проўсты над ім месяцамі спяваць будуць, каб узрадавалася яго душанька (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі - 43, 132). Контра м. (зневаж.). Контррэвалюцыянер. - Адысьці ад сьцяны! крыкнуў. - Стаць па чатыры! Контра - асобна, шпана — асобна! (М. Цэлеш. «Янка сеяў - людзі жалі»- ХБ, 138). Контрафалды [польск. kontrafalda - сустрэчная складка] мн. 0 Контрафалды малоць - дурыць галаву. [Другі з пецярых]: Ты контрафалдаў Нам немялі, - Свабодных земляў Шмат на зямлі (Я. Купала. Над ракою Арэсай - 36. тв., V, 170). Конунг м. Вайсковы кіраўнік, а пасля кароль у старажытных скандынаўскіх народаў. -Гэтага Харальда спачатку называлі Касматым, бо ён даў клятву - пакуль не возьмеўладу, не будзе стрыгчы валасы. — 1 ён пастрыгся? — Так, ён стаў першым нарвежскім конунгам (Л. Дайнека. След ваўкалака — СВ, 103). -Нашы скальды складаюць песні конунгам Даніі, Нарвегіі, Швецыі і Англіі (там жа, 102). «Конь» м. Драўляны слуп, на якім мацаваліся палаткі - у старой хаце насціл з дошак для спання, які рабіўся высока ад падлогі паміж печчу і сцяной...і збіваюцца людзі ў цесныя цёплыя хаты, і які-небудзь хрышчаны ў Княжым сяльцы дзед з белай барадою, седзячы на печы, 9а
Дадатковыя словы
падязджаць
6 👁