курыўся пахкі дымок, падскоквала на высокім буфеце (В. Іпатава. Hopnan княгіня - Пр., 127). Колтрышовы [ст.-бел. колтрншовый, колтришавый, колтришевыіі і інш.; колтришь, колтрышь - сукно ніжэйшага гатунку], прым. Суконны. Коннікі ў каляровых кунтушах-каптанах, у колтрышовых суконных - плашчах, з багатымі кордамі ля пояса (В. Іпатава. Чорная княгіня - MX, 244). Колты мн. Жаночае ўпрыгожанне. Вось толькі колты на ёй [Лозцы] адмысловыя - з тонкай філігранню. Яны целяпаюцца ў вушах, аднак кідаюць нагэты звычайны твар нейкі патаемны водоліск... (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 488). У куфры, што везлі з сабою слугі Райнера, яна [Жывена] знайшла залатыя і сярэбраныя манеты, грыўны, колты і завушніцы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 118). Срэбныя пакручастыя колты ззялі на скронях (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі — МКВ, 17). Кольвечы, прысл. Калісьці. [Станіслаў] (Вымае з кішэні зложаную паперу.) Гэта, даражэнькая Адэльця, песенька, каторую заспявай яккольвечы, быццам, вучачыся, тады, калі Сабковіч будзе адзін у гэтым пакоі (В. Дунін-Марцінкевіч. Залёты -Тв., 164). Комінак м. (разм.). Тое, што камінак. He раз ёй комінак рассветліў, Калі вячэраць з поля йшла (Я. Купала. I што я ёй зрабіў такое? 36. тв„ IV, 131). Коміт м. Загадчык імператарскіх стайняў. Перад самым прыходам коміта Жывена подбегам паспяшалася ў суседнюю стайню (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 148). Компас м. Высокі слуп, да якога прывязвалі коней. Фурман, прывязаўшы каня да «компасу», пайшоўу кухню вячэраць (В. Іпатава. Чорная княгіня - MX, 275). Комтур м. Выбарная пасада ў рыцарскім ордэне. II Асоба, якая займала гэту пасаду. Думкі Юнгінгена датычылі неадкладнасці размовы са свецэнскім комтурам Генрыхам фон Плауэнам (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд — ТЖ, 235). Што ж — яшчэ ў дваццаць два гады ён [Давыд] разам з вялікім князем разбіў ля Гародні комтура Конрада Ліхтэнхагена, каменданта Брандэнбурга (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 337). Дарэмна крычаў на ўсё поле комтур - рыканне Давыда перакрыла нават тупат цяжкіх крыжаковых коней, а Ліхтэнхагена валачылі па зямлі, аж пакуль не перахапілі яго збаўцы-зораяносцы (там жа, 338). — Іх было шэсць сотняў, — гаварыў Давыд. - Алея нават не ведаю, ці быў там комтур, ці гэта проста гайна сабак, якую мог узначаліць хто заўгодна (там жа, 437). - Стой! - шырока махнуў рукой у металічнай пальчатцы комтур, у якога на доўгім кап'і трапятаўся
Дадатковыя словы
водбліск, збаўцы-збраяносцы, капі, колтрйшавый, колтрйшевыіі, колтрйшь
3 👁