Кобза [укр.] ж. Старадаўні ўкраінскі струнна-шчыпковы музычны інструмент, першапачаткова асаблівага тыпу (зараз атаясамліваецца з бандурай). Ад гасцінца да гасцінца, Ад хаты да хаты Звініць кобза украінцам А6 вялікім святу (Я. Купала. Памяці Шаўчэнкі - 36. тв., II, 82). Кобнік м. Вядзьмак, чарадзей. А Князі-кобнікі: Яцвяжскія князі-кобнікі павінны зразумець, што каліяны не падтрымаюць нас, прыйдзе Міндоўг, прывядзе літоўцаў з новагараджанамі і растопча ix (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды -ЖЖ, 182). Ковы мн. (паэт.). Кайданы. Дзень і ноч у кухнях-горнах Ладзяць, клеплюць ковы (Я. Купала. Дрэмле Юрка - 36. тв., III, 319). Козлы мн. 1. Сядзенне для фурмана ў перадку экіпажа. Кандрат размясціў рэчы, дапамог Мсціславу сесці, а сам ускараскаўся на козлы (У. Караткевіч. Зброя - 43, 286). // вобразн. А Вы 6 [рэдакцыя часопіса «Шлях моладзі»] тады, седзячы на козлах і стоячы на запятках гэтага фаэтона, хрысцілі 6 гэтую моладзь бізуном (Я. Купала. Вільня. Рэдакцыі «Шлях моладзі» - 36. тв., VII, 231). 2. Прыстасаванне з трох жэрдак для падвешвання калыскі. Жаць пойдзеш [дзяўчынка] далёка ці блізка, Муж пойдзе араць ці касіць. 3 табой йдзе дзіцё, — і калыска На полі на козлах вісіць (Я. Купала. Сватаная - 36. тв., I, 346). Коймінец [ст.-бел. койминець літ. kaimynas] м. Нявольны селянін, якога гаспадар надзяліў зямлёй і той жыў не на двары вотчынніка, а асобным домам. Таўцівіл з Эдзівідам, апёкшыся каля такіх сцен, пачалі паліць навакольныя весі, браць у палон Міндоўгавых коймінцаў (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 58). Сотні коймінцаў пад наглядам кунігасавых дружыннікаў цягалі з лугоў і палёў велізарныя камяні, секлі дрэвы, капалі пясок і гліну (В. Чаропка. Храм без Bora - Хр., 62). Кол1 м. Невялікі ўчастак зямлі; надзел каля хаты (у некаторых мясцінах - шырынёй у два сажні). 0 Hi кала ні двара - зусім нічога няма, не было ў каго-н. Добра табе, халасцяку, ні кала ні двара, сам сабе галава. А тут - чацвёра ў доме, і малыя! (В. Быкаў. Трэцяя ракета - ЭСФ, 270). Кол2 м. Вешалка. Сяк ды так пад'еў [Янка]; Вылез з-за стала, Вопратку уздзеў, Шапку зняў з кала (Я. Купала. Янка Канцавы — 36. тв., I, 107). Коленскі [ст.-бел. коленскии, коленьскии, колиньскии — які мае адносіны да горада Кёльна], прым. Кёльнскі. Ад яе [княгіні] пахла коленскай вадой, духмяным дымам ядлоўцу — відаць, перад сном грэлася ля кафлянай печы (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 545)...коленская курыльніца, зробленая ў выглядзе вастраверхага замка, з трубаў якой 9а Зак
Дадатковыя словы
коймйнець, коленскйй, коленьскйй, колйньскйй, падеў
5 👁