Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
спадчыне або прысвойваўся ўказам цара як узнагарода за пэўныя заслугі. [Бацька:] - Дарэчы, пенсію атрымаеце праз тыдзень, заўсе тры месяцы. -Што вы, князь, - пачырванеў Выбіцкі. -I так бардзо задаволёны (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 51). Культуру хамства і далара, Князёў і біскупаў палацы Ад Скандынаваў да Сахары, Зруйнуеш, дыктатура працы (Я. Купала. Дыктатура працы - 36. тв., IV, 184). 2. У дарэвалюцыйнай Расіі - зневажальнае прозвішча татарына. A Князь-вісус. — За гэта ілюблю цябе, князь-вісус, - сказала Клейна (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, 1, 92). Князь-ізгой: А я са сваёй дружынаю таксама пайду, зраблюся князем-ізгоем, буду тут, на берагах Дзвіны, сыпаць тэўтонам вуголлі за пазуху, не дам ім ні спаць, ні піць,.. не пушчу псоў на Дзвіну, на наш Рубон (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 274). За час, што праляцеў з таго дня, як Вячка спаліў Кукейнос і зрабіўся князем-ізгоем, сівізна прабілася ў яго на скронях (там жа, 277). Князь-карбанарый: [Мураўёў:] - Быў там такі «чырвоны князь-карбанарый», Загорскі Вежа (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 370). о Вялікі князь - асоба, якая мела тытул правіцеля значнага па тэрыторыі і моцы ўдзельнага княства. [Вячка:] - Вялікі князь! Чаму не сядлаеш каня? (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 135). - Гаварыў вялікаму князю Уладзіміру, што я, баярын Доўоня, тэўтонам служу (там жа, 155). Князюшка м. Памянш.-ласк. да князь. - Спі, князюшка, спі! (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 54). Княства н. Вобласць кіравання ўладарнага князя. Ксенія засмяялася: «О, каб мне свяціла княства, то ўсе паны гэтыя стаялі б слупамі перада мной!» (I. Шамякін. Вялікая княгіня — ВК, 19). Князь едзе з дружынайу сваты I з скарбамі княства свайго (Я. Купала. Страшны вір - 36. тв., III, 245). [Міндоўг:] - Ды яшчэ і хочаш вярнуцца туды, дзе я ніколі - чуеш, ніколі! - не скажу пра цябе [Жывену] праўду, бо многія разяўляюць рот на маё княства (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 258—259). Новагародскую ж баярскую раду супакойваў Агапій, які даводзіў, што неразумна цяпер, перад вялікім паходам Міндоўга на сваіх родзічаў-ворагаў, уздымаць супраць князя чорную чадзь, ды дзе — на межах княства! (там жа, 50). [Давыд:] -Грэшны, але хацелася 6 яшчэ пажыць. Для княства зрабіць болей (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 347)... магнаты княства, абураныя няроўнасцю іх становішча з польскімі панамі,.. пільна сачылі за ўсім, што тычыла іх інтарэсаў (В. Іпатава. Чорная княгіня - MX, 238). Пятнаццаць тысяч крымчакоў уварваліся ў княства, абклалі аблогай Слуцак (В. Чаропка. Храм без Бога-Хр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

доўбня
5 👁
 ◀  / 658  ▶