Княжыць разм. і княжыці незак. Правіць, кіраваць княствам. У другой палове 14 стаг. ў Полацку княжыў Андрэіі, таксама брат Ягайлы (Т. Хадкевіч - ТСБМ, II, 706). Шкадавала [Апфія], што не Шварну давялося княжыць у Новагародку з княгіняю (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 83). Княжылі тут князі, Крулі крулявалі, I цары царылі У крывавай хвалі (Я. Купала. Барысаў - 36. тв., V, 199). Княжыч м. Малады сын князя. Княжыч. княжыч, ты маіх бед прычынец (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 98). Аднак Апфія, гнуткая і вёрткая, як яшчарка, змагла неўзабаве праціснуцца ажно да царскай брамы, ледзь не ўпрытык з маладым княжычам Войшалкам (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 37). Кандраці крэкнуў ад шкадобы. — Пан просіць прабачэння, — са скрухай паўтарыў ён. - Падарункі княжычу едуць (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 93). Князеў, прым. да князь у I знач. Прывяла гусляра з яго ніўных сяліб Дворня князева ў хорам багаты (Я. Купала. Курган - 36. тв., V, 73). Князеўскі і князёўскі, прым. (разм.). Тое, што княжацкі. Толькі князеўскі хорам гудзеў, не маўчаў: Шалы, музыка ў тахт рагаталі (Я. Купала. Курган — 36. тв., V, 78)...уміралі князі слаўные, выраджаўся князёўскіpod (М. Гарэцкі. Лірные сьпевы - Р, 89). Князёк м. 1. Князь, які меў невялікае ўладанне. Страчвалі сілу балцкія князі, усё меней улады заставалася патомным князькам Дзяволтвы і Налыйчан (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 443). 2. Памянш.-ласк. да князь. Князёўна ж. Незамужняя дачка князя. [Ганна]: Гляджу на вас [Псіху] і здаецца мне, што вы павінны былі жыць, як тая златавалосая князёўна ў тым замку напроціў (Я. Купала. Эрос і Псіха - 36. тв., VII, 121). Святазар ведаў, што адной з першых жонак гэтага язычніка была хрысціянская князёўна аднекуль з Цверы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 31). Побач з Войшалкам стаяла ягоная сястра - худзенькая дзевяцігадовая князёўна з заплеценымі на скронях тонкімі коскамі, з прадзетымі ў валасы кольцамі, у кашулі, вышытай белымі ж нітамі, упрыгожанай шыйнай грыўнай і такімі ж падобнымі да манжэтаў, бранзалетамі, нашытымі на тканіну (там жа, 37). Князь м. 1. Правадыр войска і кіраўнік вобласці, княства ў феадальным грамадстве. Ваяўнічы князь Брачыслаў, шукаў ён сабе подзвігаў, а ўсяму княству — славы і выгоды (В. Іпатава. За морам Хвалынскім — MX, 23)...не любіў новагародскі князь ні запрашаць, ні загадваць двойчы (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды — ЖЖ, 29). Князь у хораме жыў, слаўны свету ўсяму, Недаступны і грозны, як хорам (Я. Купала. Курган 36. тв., V, 72). // Асоба, якая мела княжацкі тытул, што перадаваўся па
3 👁