Ашвінаў - АД, 41)...шануюць новагародцы Данілавага сына, які па волі Войшалка і з ягонай згоды атрымаў княжанне (там жа, 80). 2. Тое, што княства. Княжаства [руск.] н. Тое, што княства. Калі з часам ЛітоўскаБеларускае княжаства злучылася з Полыйчай і беларускую мову стала з урада выціскаць польская, то гэта нічуць не даказвае, што яе прызналі горшай ад польскай (Я. Купала. Ці маем мы права выракацца роднай мовы - 36. тв., VII, 184). Княжата мн. Дзеці князя. Вунь глянь -у тымраі, што ты пакідаеш, Латаную світку з калекі знімаюць, Са скурай знімаюць, бо нечым абуць княжат недарослых (Я. Купала. Сон. - 36. тв., V, 330). Княжацкі, прым. да князь у I знач. Моршчацца купцы імянітыя, баяры, ды і сам казначэй княжацкі (В. Іпатава. За морам Хвалынскім — MX, 29). А Войшалк як бы прачытаў думкі сястры: «Позна, цяпер ужо і сапраўды позна для цябе ўсё гэта, наша, княжацкае» (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 303). Відаць, нядаўна ўзятая за жонку прыгажуня не надта песціла падчарку: тая неспакойна зіркала навокал і непрыкметна для сябе самой як бы старалася трымацца наводдаль ад княжацкай пары (там жа, 37). Песні маёй не патрэбны святліцы Ў княжацкіх хорамах слухаць музык (Я. Купала. Песня мая 36. тв., III, 40). Княжна ж. 1. Тое, што княгіня ў I знач. [Ларэнца]: Дзе пані, княжна? Ямушуў міг гэты 3 ёй гаварыць... (Я. Купала. Эрос і Псіха - 36. тв., VII, 142). 2. Тое, што князёўна. He адну віна бочку князь кончыў, пачаў: Шлюбвяселляўсёкняжны гулялі (Я. Купала. Курган - 36. тв., V, 78). Адгэтуль пад ветразем Сценька У песню з княжнай адплываў... (П. ПанчанкаТСБМ, II, 706)...у малодшай княжны пачаліся колікі ў грудзях (В. Іпатава. За морам Хвалынскім - MX, 28). Княжы, прым. Тое, што княжацкі. He раз сёк стары каваль дзягай сына, які непачціва лупіў княжага сына (В. Іпатава. За морам Хвалынскім — MX, 7). Люд свой век скарачаў ў княжых звадах (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 258). Яўлампія голасна праспявала: «Прабач, княжыч, маю дачку, яна, як і я, таксама з княжага роду, продкі нашы...» (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 39). I зноў яна [Жывена] з пяшчотай успомніла яго, нястомнага дарадцу княжага двара, паважанага ў сталіцы чалавека (там жа, 302). Са шкадаваннем сачылі пасяляне, як знікаюць у цёплым чэраве хаты постаці лоўчага, княжага дзядзькі і самога княжыча (В. Іпатава. Альгердава дзіда — АД, 502). [3 узгорка] відаць..чорная вежа сярэдневяковага княжага замка (К. Чорны - ТСБМ, II
4 👁