Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Кніжнік [ст.-бел. книжникь] м. Вучоны, знаўца царкоўных кніг і правілаў рэлігійнай маралі. I толькі ж торг вядуць, б'ючыся ў грудзі, Прадажны кніжнікі і фарысеі (Я. Купала. Валачобнікі - 36. тв., III, 259). Кніксен [ням. knicksen - рабіць рэверанс, прысядаць] м. Спрошчаная форма жаночага паклону ў выглядзе кароткага неглыбокага прысядання, якая замяніла рэверанс. [Дзед:] - Будзь добры з... людзьмі, чорцік. Так ці не так? Будзеш? - Паспрабую, -зрабіла яна [Майка] кніксен (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 242). [Віктар:] - Для яе, відаць, не дрэнны. Ружавее, як півоня. Кніксен за кніксенам: «О, гер Вя-ры-га! Жартаўніч-ка! Што вы?1» (там жа, II, 133). Кнот [ст.-бел. кноть', польск. knot с.-в,- н. knoten] м. Стужка для гарэння ў газавай лямпе. [Сцяпан]: Падкруці Альжбепга хутчэй кнот ды памажы цягнуць!.. (Я. Купала. Паўлінка - 36. тв., VI, 234). Княгінін, прым. да княгіня ў I знач. Петра, княгінін прыбліжоны, гісторык (Я. Купала. Эрос і Псіха - 36. тв., VII, 133). Скацілася тонкая, беленькая, з дробненькімі кволенькімі пальчыкамі княгініна рука на калена (М. Гарэцкі. Рунь - Р, 10). Княгінька ж. Ласк. да княгіня. «Вось [певень], княгінька, казала баба, нібы вінавацячыся. — Так ён працавіты, але не крычыць, хоць ты яго забі. Можа, яму горла прабіў той [другі певень] дзюбай (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 61). Княгіня ж. 1. Жонка князя; асоба з тытулам княгіні. I ня сьпіцца княгіні, - адзінотка ж яна (М. Гарэцкі. Рунь - Р, 10). Княгіня Юрга, як і ўсе, ехала на баявым войскім кані (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 63). Наструненая постаць княгіні Мілды-Мілены нібы злілася з тонкай разьбой дрэва, Міндоўг жа ўзвысіўся над крэслам, як бы падмяўшы яго пад сябе (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 60). Шкадавала [Апфія], ійто не Шварну давялося княжыць у Новагародку з княгіняю (там жа, 83). [Арміно]: Я прыйшоў папрашчацца з табой, княгіня! (Я. Купала. Эрос і Псіха- 36. тв., VII, 152). 2. Тое, што князёўна. Гэй! далёка за морам за сінім Есць адна старана, ёсць адна, А ў ёй князева дочка - княгіня, Світазарай завецца яна (Я. Купала. Песня-казка - 36. тв., II, 286). Княжавы, прым. (разм.). Тое, што княжацкі. Мела дзяўчына шытую з аблочкаў Сукню і хвальбону 1 звітую з васілёчкаў Княжаву карону (Я. Купала. Жальба дзяўчыны - 36. тв., I, 389). Княжанне н. 1. Кіраванне княствам. Тры згаданыя сыны Святаслава, на той час падрослыя, атрымалі па старшынству гарады для княжання (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 10). / княжыч усё болей цікавіўся манастырамі, цэрквамі, боскім, душою як бы адварочваўся ад нялёгкіх спраеаў княжання (В. Іпатава. Залатая жрыца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бючыся, кнйжнйкь
3 👁
 ◀  / 658  ▶