Кмет [ст.-руск. кьметь - віцязь, дружыннік; ст.-бел. кмець - селянін, падданы, мужык] м. 1. Воін, які належаў да адборнага, выпрабаванага войска. - Старую звяжыце, — сказаў Дабрыня кметам (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 30). Дабрыня кіўнуў кметам, тыя дасталі нажы і пайшлі на князя (там жа, 31). А мае ж куршчане любы Табе ведамыя кметы Пад гудамі гулкіх трубаў Спарадзіліся ў дасветы (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 252). Быў з намі Якуб-мечнік, а прозвішчам Жаробка, бо еў, як пяць добрых кметаў (У. Арлоў. Кроніка Лаўрына Баршчэўскага - МКГ, 163). 2. Свабодны селянін Вялікага княства Літоўскага, які меў зямельны надзел і плаціў дзяржаве падаткі, пазней трапіў у залежнасць ад феадалаў і далучыўся да чэлядзі. Н Падданы. Шмат ксёнжак пісалі He аб нашым браце: Лепш чужых пазналі, Яку сваёй хаце; А нас, подлых кмеці, Міналі здалёка I хавалі дзеці Ад нашага вока (Ф. Багушэвіч. Яснавяльможнай пані Ярэшчысе - Зан., 441). 3. У Польшчы - залежны селянін, які меў поўны надзел зямлі; у Балгарыі і Чэхіі - асоба, якая займала пэўную пасаду, а таксама некаторыя катэгорыі сялян; у Харватыі - залежны селянін, васал. Кнак м. (разм.). Пяцісотрублёвая грашовая папера ў царскай Расіі. Пры паляках ён адкупіў маёнтак Курганішча ў пана Семашкевіча за многа пачак новенькіх мікалаеўскіх пяцісотак — «кнак» (3. Бядуля. Язэп Крушынскі - 36. тв. у 5 т., IV, 39). Кнехт [ням. Knecht] м. 1. Пехацінец у даўнім нямецкім войску. У мяне ёсць яшчэ адна рука, Якаў Палачанін, — сашчапіўшы зубы, адказваў Вячка і з усяго маху ўдарыў мячом кнехта, які бег са штурмавой лесвіцай. Яны ўпалі разам - кнехт і князь (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 296). 2. Батрак у Германіі. А Найміты-кнехты'. А следам за рыцарамі пайшлі на прыступ найміты-кнехты (У. Арлоў. Кроніка Лаўрына Баршчэўскага - МКГ, 166). Кнея [польск.] ж. Лясная пушча, нетры, гушчар. [Незнаёмы]: Вось лепш асвецім гэту кнею, Святлу з нас пэўна ўсякіpad... (Я. Купала. На папасе - 36. тв., VI, 152). Князь Дамінік.. са мной паляваў па кнее (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш - Тв., 469). Кніганоша аг. Чалавек, які займаўся продажам кніг уразнос. Апрача камісіянераў праязджалі і праходзілі праз Пасадзец розныя людзі: дзехцяры, анучнікі, мануфактуршчыкі на фурманках, карабейнікі-пешаходы, агенты па продажу кос і сярпоў, агенты па распаўсюджванню швейных машын, кніганошы (3. Бядуля. У дрымучых лясах - 36. тв. у 5 т., III
3 👁