Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Пан Тадэвуш - Тв., 455). Ох, няшчасце якое! - уздыхнуў стары ключнік Лоб Вязавы (В. Іпатава. За морам Хвалынскім - MX, 27). Міласнікі ключнікі і слугі князева двара - неадабральна пазіралі на дзяўчыну, якая не пацалавала руку звездару і жрацу (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 367). А вунь галоўны ключнік выпаўзае... (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага - Н, 226). 2. Чалавек, які меў ключы ад брам горада, каб зачыняць іх на ноч. Ключніца [ст.-бел. ключница} ж. Распарадчыца дамавой гаспадаркай, эканомка. У спадніцы яна [матрона], па-старому пашытай, Што ў фальбонах уся, што ўпрыгожваюць кветкі. А за пасам ключы, знакі ключніцы гэта, Збоку тонкі пасок, каб баяліся дзеці (В. Дунін-Марцінкевіч. Благаславёная сям'я - Тв., 244). [Рагнеда:] - яна [Рута] ў мяне ключніцай была, з дзіцячых гадоў разам (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 121). 3 цягам часу стала княжна Малуша ключніцай на Вользіным двары (там жа, 9). Клявец [ст.-бел. клявець} м. Молат з канцамі ў выглядзе сякерак для насечкі жорнаў. [Віктар:] - А от глядзі-глядзі: «талкавіска» -месца, вытаптанае коньмі падчас бітвы. Або «клявец» - востры молат, каб насякаць жорны. Забылі! (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, II, 125). А Сякера-клявец. Хлебнік, нібы складзены са сваіх уласных хлябоў, агледзеў здаравеннага, трохі нехлямажага мужыка ў вышыванай кашулі з сякерай-кляўцом за поясам (вольны!), белавалосага, хударлявага (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 32). Кляйнот [ст.-бел. клейноть польск. kleinot с.-в.-н. klejnöt} м. 1. Герб. На сцяне над ім з кавалачкаў смальты, з бліскучага дроту, з птушыных пёраў і звярыных шкур быў прыгожа выштукаваны кляйнот Новагародска-Літоўскай дзяржавы (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 221). 2. Перан. Пра носьбіта выдатных якасцей. [Дземба]: To ж бо лучацца кляйноты, Два адвечнай славы цноты (Я. Купала. Галька - 36. тв., VII, 8). Кляса ж. Клас. [Магда:] - Мне тады было няпоўных адзінаццаць год! Я была ў трэцяй клясе (М. Цэлеш. Цётка Магда - ХБ, 173). Клясык м. Класік. - Але, усё-ткі, што тут такога небясьпечнага? Пушкін - клясык! (М. Цэлеш. Пёрка й іншыя - ХБ, 99). Болей усіх гэта адбіваецца у творах жыдоускаго клясіка Абрамовіча (Мэндэле Мойхэр Сфорым) с Капыля (3. Бядуля. Жыды на Беларусі: Бытавыя штрыхі - Ж, 17). Клясыцызм м. Класіцызм...пасьля вульгарнага клясыцызму, настае перыяд пазьнейшы - бізантыйскі (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ключнйца, сямя
4 👁
 ◀  / 658  ▶